Таццяна Сяргееўна Асмалоўская
Таццяна Сяргееўна Асмалоўская (нар. 11 мая 1958, Горкі Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (эканаміст — арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці), Мінскі інстытут кіравання пры Беларускім аграрна тэхнічным універсітэце (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачала арганізатарам экскурсійнага бюро горада Горкі Магілёўскай вобласці. Працавала метадыстам дзіцячай турбазы гарадскога аддзела народнай адукацыі горада Горкі, галоўным дыспетчарам, намеснікам старшыні калгаса «Сацыялістычны шлях» Крычаўскага раёна, намеснікам дырэктара па вытворчасці племсаўгаса імя Чкалава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, намеснікам дырэктара па вытворчасці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вучэбная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі». Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1]. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia