Таццяна Сяргееўна Стукалава
Таццяна Сяргееўна Стукалава (нар. 3 кастрычніка 1975, Віцебск) — беларуская спартсменка. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Заслужаны майстар спорту. БіяграфіяУ 1998 годзе скончыла Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву, у 2003 годзе — Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут. З 2002 года ўваходзіць у склад нацыянальнай каманды Беларусі. Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1991 года, чэмпіянату СНД 1992 года, пераможца Кубка Масквы 1998 года, Кубка Балтыі 2001 года. Уладальніца Кубка Балтыкі 2002 года ў суме дваяборства. Заняла 7 месца на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы 2003 года ў суме дваяборства. Бронзавы прызёр XXVIII летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2004 года ў рыўку ў вагавай катэгорыі 63 кг. Заняла 4 месца на чэмпіянатах Еўропы 2003 і 2004 гг. у суме дваяборства. Мнагакратная чэмпіёнка Беларусі (з 1992 года). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia