Таццяна Фёдараўна Дзяругіна
Таццяна Фёдараўна Дзяру́гіна[1] (13 чэрвеня 1928, Мінск) — вучоны ў галіне дэндралогіі, кандыдат біялагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976). БіяграфіяНарадзілася 13 чэрвеня 1928 года ў Мінску. У 1952 годзе скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1963 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР. У 1967 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Отношение древесных растений к влажности почвы». З 1970 года на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка. Навуковая дзейнасцьТ. Ф. Дзяругінай належаць навуковыя працы па біялогіі дрэвавых раслін, праблемах інтрадукцыі і акліматызацыі дрэў і хмызнякоў, вывучэнню іх анатоміі, марфалогіі і экалогіі, адносін да святла, вільгаці, якасці глебы, па тэорыі і практыцы ўвядзення ў лясную гаспадарку і зялёнае будаўніцтва і інш.[2] Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia