Таццяна Юр’еўна Чуміна

Таццяна Юр’еўна Чуміна
Пол жанчына
Спецыялізацыя скачкі на батуце
Нарадзілася 25 верасня 1956(1956-09-25) (68 гадоў)
Альма-матар

Таццяна Юр’еўна Чуміна (Палюх) (нар. 25 верасня 1956, Віцебск) — беларуская спартсменка. Майстар спорту СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа.

Біяграфія

У 1982 годзе скончыла Віцебскі педагагічны інстытут. Чэмпіёнка Еўропы і бронзавы прызёр сярод юніёраў 1974 года ў сінхронных і індывідуальных скачках. Чэмпіёнка СССР 1974, 1975, 1977 гг. у індывідуальных і сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1977 года ў сінхронных скачках. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1978 года ў індывідуальных скачках.

У 1973—1978 гг. — спартсмен-інструктар зборнай каманды СССР па скачках на батуце. У 1986—1994 гг. — трэнер-выкладчык аздараўленчай гімнастыкі фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Лакаматыў» у Віцебску.

Літаратура

  • Чумина (Палюх) Татьяна Юрьевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 593.
  • Чумина (Палюх) Татьяна Юрьевна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 474.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya