Таўкачыкі
Таўка́чыкі[1][2], таўкачы[1], танцоркі[1][2] (Empididae) — сямейства ў атрадзе двухкрылых насякомых (Diptera), якое адносіцца да падатрада кароткавусых (Brachycera). Да гэтага таксона па ўсім свеце належаць каля 2500 (больш за 2800[1][2], каля 3000[3]) відаў. АпісаннеДробныя двухкрылыя. Цела (даўжыня 8—15 см) слаба апушанае, пераважна цьмяна афарбаванае, галава невялікая, з іголкападобным хабатком, мае круглую форму, прычым у самцоў часта сустракаюцца павялічаныя вочы. Хабаток у некаторых відаў надзвычай доўгі і служыць, як у камароў, для пратыкання і высмоктвання здабычы. Ногі доўгія, тонкія. Крылы празрыстыя. ПашырэннеНа тэрыторыі Беларусі найбольш адзначаюцца на кустах, кветках, дрэвах, па берагах рэк таўкачык вялікі (Empis tesselata) і таўкачык лінднеры (Empis lindneri). Асаблівасці біялогііЛічынкі жывуць у глебе, пад апалым лісцем, радзей на дне рэк і ручаёў. Дарослыя і лічынкі — драпежнікі. Знішчаюць мошак, камароў і іншых дробных насякомых-крывасмокаў. Дадатковы корм — нектар кветак. Развіццё з поўным ператварэннем. У перыяд размнажэння ў некаторых відаў адзначаецца раенне, шлюбныя «танцы», насякомыя збіраюцца ў паветры вялікімі масамі — «таўкуць мак» (адсюль назва). Самцы ў гэты час робяць шаўкавістыя «балоны», унутры якіх ляжаць мёртвыя дробныя мухі, камары. Перад спароўваннем самец аддае здабычу самцы і выратоўвае сваё жыццё (агрэсіўныя самкі нярэдка з’ядаюць самцоў пасля капуляцыі). ГалерэяКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia