Таўматавакатангіангакаававатаматэатурыпукакапікімаўнгахаранукупакаівенуакітанатах

Таўматавакатангіангакаававатаматэатурыпукакапікімаўнгахаранукупакаівенуакітанатаху, (маары: Taumatawhakatangihangakoauauotamateaturipukakapikimaungahoronukupokaiwhenuakitanatahu) — узгорак вышынёй 300 м, у Новай Зеландыі. Гэтая назва часта скарачаецца мясцовымі жыхарамі да Таумата для палягчэння ў размовах.

Выгляд узгорка, таблічка з назвай

Прыблізны пераклад гэтага слова гучыць так: «Вяршыня ўзгорка, дзе Таматэа, мужчына з вялікімі каленамі, які скручваўся, залазіў і праглынаў горы, вядомы як ядок зямлі, іграў на сваёй флейце для сваёй каханай.» Гэты тапонім, які змяшчае 82 літары (у беларускай траскрыпцыі), лічыцца самым доўгім у свеце.

Існуе некалькі версій вымаўлення гэтай назвы. Напрыклад, у Кнізе рэкордаў Гінэса запісаная назва, якая складаецца з 92 літар (на англійскай мове).

Жыхары Уэльса, дзе знаходзіцца населены пункт з адным з найдоўгіх у свеце назваў, сцвярджаюць, што гэты тапонім быў выдуманы спецыяльна для таго, каб апярэдзіць самую доўгую назву ў Вялікабрытаніі.

Гл. таксама


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya