Таўталогія

Таўтало́гія[1] (стар.-грэч.: ταυτολογία) — спалучэнне або паўтарэнне блізкіх па сэнсе словаў або выразаў. Напрыклад:

Ці свет, ці світае,
Ці на зоры займае?
Масла масленае,
Цалкам і поўнасцю.

Таўталогія звяртае ўвагу чытача (слухача) твора на нейкую думку, удакладняе яе, дапамагае ўзмацніць рытмічнасць мовы, надаць ёй большую эмацыянальнасць. Асабліва часта таўталогія ўжываецца ў народнай паэзіі. Ужытая недарэчы таўталогія можа збедніць выказванне, абясцэніць яго. Часам таўталогію называюць плеаназмам.

Таксама таўталогія — відавочны круг у вызначэнні, доказе (лац.: idem per idem — тое самае пра тое самае)[1].

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya