Таўча граўча
![]() Таўча граўча — страва македонскай кухні, смажаныя бабы на патэльні[1]. У сербскай кухні ёсць падобная страва прэбранац[2][3]. Назва стравы складаецца з двух слоў: «таўча» — асаблівы гліняны посуд, і «граўча» — фасоля. Іншыя назвы стравы — граўча на таўчы[4], фасоля па-македонску. Для прыгатавання патрабуецца буйная белая фасоля тэтавац, якая культывуецца ў раёне горада Тэтава. Акрамя белай фасолі ў састаў стравы ўваходзяць рэпчаты лук, алей, чырвоны балгарскі перац і розныя заправы: соль, перац, пятрушка і г.д. Фасоля перад гатаваннем замочваецца да набракання і размякчэння, потым варыцца да гатовасці, перад сканчэннем варэння ў яе дадаюцца пасіраваны на масле лук і заправы. Па гатовасці фасолі страва перакладаецца ў вогнетрывалы посуд — таўча — і запякаецца. Магчыма даданне да стравы мяса[5]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia