Ткемалі
Ткемалі (гр. ტყემალი) — грузінская падліўка. Назва паходзіць ад мясцовага віду кіслай слівы-ткемалі (Prunus cerasifera або Prunus divaricata), якая з’яўляецца галоўным інгрэдыентам. Смак падліўкі звычайна пікантны, кісла-салодкі[1]. Ткемалі падаюць да ялавічыны, свініны, бараніны, мяса птушкі, страў з бульбы. ГатаваннеСлівы ткемалі заліваюць вадой і вараць 30-40 хвілін. Затым праціраюць праз сіта разам з адварам, лупіна і костачкі выкідваюць. Пюрэ вараць да кансістэнцыі смятаны, дадаюць расцёртыя прыправы, даюць закіпець і астуджаюць. Гатовую падліўку захоўваюць у халодным месцы[2]. Абавязковымі прыправамі лічацца амбало (мята балотная, Menta pulegium) і зялёныя каляндры. Па густу можна дадаваць каенскі перац, часнок, кмен, кроп і соль. Каб змякчыць аскомістасць падліўкі, часам дадаюць больш салодкія віды сліў. У залежнасці ад гатунку слівы, колер падліўкі можа быць розны — чырвоны, жоўты, зялёны. Існуе мноства мадыфікацый гэтага соуса. У яго аснове ляжыць кіслая сліва, а бывае, што кіслую сліву замяняюць іншымі кіслымі пладамі: агрэстам, чырвонымі парэчкамі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia