Тодар Стаянаў Бурмоў

Тодар Стаянаў Бурмоў
балг.: Тодор Стоянов Бурмо̀в
Прэм'ер-міністр Балгарыі
5 (17) ліпеня 1879 — 24 лістапада (6 снежня) 1879
Пераемнік Kliment Turnovski[d]
Міністр фінансаў Балгарыі[d]
6 сакавіка 1883 — 7 верасня 1883
Папярэднік Leonid Sobolev[d]
Пераемнік Grigor Nachovich[d]
Міністр фінансаў Балгарыі[d]
9 жніўня 1886 — 12 жніўня 1886
Папярэднік Petko Karavelov[d]
Пераемнік Ivan Evstratiev Geshov[d]
Міністр унутраных спраў Балгарыі[d]
5 ліпеня 1879 — 24 лістапада 1879
Пераемнік Dimitar Grekov[d]

Нараджэнне 14 студзеня 1834(1834-01-14)
Смерць 7 лістапада 1906(1906-11-07) (72 гады)
Дзеці Rada Daneva[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тодар Стаянаў Бурмоў — балгарскі адраджэнец, змагар за царкоўную незалежнасць і актыўны палітычны дзеяч пасля вызвалення Балгарыі.

Народны прадстаўнік на I вялікім народным сходзе і I, II і XII звычайным народным сходзе.

Біяграфія

Маладыя гады

Нарадзіўся 2 (14) студзеня 1834 года ў сяле Нова махала каля Габрава (паводле некаторых крыніц сённяшні аднайменны квартал Габрава[1], паводле іншых — сяло Драганаўцы, называнае калісьці Нова махала[2][3][4]) ў сям’і Неды і Стаяна Лазаравых[5][6].

Спачатку вучыўся ў келейнай вучэльні ў Габрава, а ў 1845-46 навучальным годзе паступіў у Габраўскую ўзаемную вучэльню, дзе ягонымі настаўнікамі былі Хрыста Коставіч і Ілія Грудаў. Яшчэ ў раннія дзіцячыя гады Тодар Бурмоў прадэманстраваў вельмі добрыя здольнасці, што дало яму магчымасць паехаць вучыцца ў Расійскую імперыю. У 1857 годзе ён закончыў Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню магістра[7] і павярнуўся ў Габрава працаваць настаўнікам. Там высокаадукаваны маладзён пачаў змагацца з старымі настаўнікамі і гаспадарамі за карэнную рэформу адукацыйнага працэсу, увядзенне новых прадметаў і метадаў выкладання. Дзякуючы яму, праз два гады Габраўская вучэльня зрабілася адной з найсучаснейшых вучэльняў у краіне[5][6].

У той жа час Тодар Бурмоў пачаў сваю публіцыстычную дзейнасць, публікуючы матэрыялы ў «Цараградскім весніку[bg]» і часопісе «Балгарскія кніжыцы[bg]» (1860—1862 гады). У 1860 ён стаў рэдактарам «Балгарскіх кніжыц» і на старонках гэтага часопіса паставіў пытанне наконт балгарскай царкоўнай незалежнасці. У красавіку 1860 года ўдзельнічаў у падрыхтоўцы Велікоднай акцыі[bg] і надрукаваў адмысловую брашуру пад назвай «Балгары і высокае грэчаскае духавенства», дзе аргументаваў неабходнасць існавання самастойнай балгарскай царквы[8][3][5][6].

Публіцыстычная дзейнасць

Партрэтны здымак.

У наступныя некалькі гадоў Тодар Бурмоў узяў на сябе выданне газеты «Саветнік» (1863—1865 г.) — першай балгарскай партыйнай газеты, дзе адлюстроўваліся погляды памяркоўнай плыні ў змаганні за царкоўную незалежнасць. Іншымі прыхільнікамі гэтай плыні былі пісьменнік і грамадскі дзеяч Найдзен Гераў, а таксама кіраўнікі Адэскага балгарскага настаяцельства і Дабрадзейнай дружыны[bg]. Яны абстойвалі пазіцыю, што балгарскае пытанне мусіць вырашацца праз перамовы і ўступкі, унікаючы разрыву з патрыярхам[9]. У 1865 годзе выданне газеты было спынена, але Бурмоў працягваў абстойваць сваю пазіцыю на старонках газеты «Час» (1865—1867 г.). Бурмоў не быў рэвалюцыянерам, але падтрымліваў ідэю вызвалення радыкальнымі мерамі, ставячы акцэнт не на самастойны вызваленчы рух, а на ролю Расійскай імперыі[5][6].

У 1867 годзе Бурмоў паступіў на работу ў расійскую дыпламатычную місію ў Стамбуле як перакладчык і дарадца ў балгарскіх пытаннях. Разам з тым працягваў журналісцкую дзейнасць як карэспандэнт газет «Маскоўскія ведамасці[ru]» (1756—1917 г.) і «Еўропа» (1866—1918 г.), дзе публікаваў шмат матэрыялаў пра палажэнне балгарскага народа і яго памкненні. У той жа час пісаў брашуры наконт царкоўнага пытання, быў пасрэднікам паміж расійскім пасольствам і балгарскімі дзеячамі, служыў дарадцам экзарха Антыма I[bg] ў важных палітычных пытаннях. У 1875 годзе быў прызначаны загадчыкам Мікалаеўскай бальніцы пры расійскім пасольстве ў Стамбуле[8][3][5][6].

У 1875 годзе выбраны членам-карэспандэнтам Балгарскага літаратурнага таварыства (цяпер Балгарская акадэмія навук)[5][6].

Палітычная дзейнасць

У часе расійска-турэцкай вайны (1877—1878) займаў пасаду скарбніка Канцылярыі грамадскіх спраў пры штабе расійскай арміі. У 1878 годзе прызначаны віцэ-губернатарам Плоўдзіва, а ў наступны год — губернатарам Сафіі. Князь Батэнберг прызначыў яго першым прэм’ер-міністрам краіны[10], а разам з тым і міністрам унутраных спраў і кіраўніком Міністэрства народнай асветы. Да 1884 года быў адным з кіраўнікоў Кансерватыўнай партыі[11], двойчы прызначаўся міністрам фінансаў. Затым далучыўся да Прагрэсіўна-ліберальнай партыі Драгана Цанкава. Быў абраны народным прадстаўніком (1880), членам Вярхоўнага касацыйнага суда (1881) і Дзяржаўнага савету (1881—1883)[8][3][5][6].

У 1883 годзе — міністр фінансаў ва ўрадзе генерала Леаніда Собалева, як і ў часе прарасійскага перавароту 1886 года. У 1884 годзе аддзяліўся ад Кансерватыўнай партыі і далучыўся да лібералаў Драгана Цанкава. Пры лібералах узначаліў міністэрства фінансаў (1884—1886) ва ўрадзе мітрапаліта Клімента[8][3]. Член Кадыфікацыйнай камісіі і актыўны ўдзельнік палітычнай барацьбы (1885—1906). Рэдактар газет «Марыца», «Вітоша» — першага друкаванага органа Кансерватыўнай партыі, «Балгарскі голас» і русафільскай «Святліны» (1882—1897)[8][3]. Адхіліўся ад палітычнага жыцця пасля 1886 года[5][6][12].

Памёр 25 кастрычніка 1906 года ва ўзросце 72 гадоў, у цягніку з Сафіі ў Стамбул.

Частка архіваў Бурмова захоўваецца ў фондзе № 16 Балгарскага гістарычнага архіва ў Нацыянальнай бібліятэцы Святых Кірыла і Мяфодзія[13].

Галерэя

Крыніцы

  1. Геб 2011, с. 404.
  2. Ташев 1999, с. 69 – 70.
  3. а б в г д е Цураков 2008, с. 8.
  4. Draganovtsi (англ.). fallingrain.com. Falling Rain Genomics (2010). Праверана 30 декември 2012.
  5. а б в г д е ё ж Енциклопедия „България“ (Том 1 ed.). София: Издателство на „Българската академия на науките“. 1978. p. 419.
  6. а б в г д е ё ж Кратка българска енциклопедия (Том 1 ed.). София: Издателство на „Българската академия на науките“. 1963. p. 319.
  7. Иван Илчев, Валери Колев, Веселин Янчев (2005). Българският парламент и Българската държавност: 125 години Народно събрание 1879 – 2005. Изд. на Софийски университет „Св. Климент Охридски“. p. 33.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  8. а б в г д Ташев 1999, с. 69–70.
  9. Crampton R. J. Bulgaria (англ.). — Oxford University Press, 2007. — С. 72.
  10. ДВ. Указ № 1 от 5 юли 1879 г.. Обнародван в «Държавен вестник», бр. 1 от 28 юли 1879 г.
  11. Crampton 2007, с. 102.
  12. Методиев, Веселин (1987). Българските държавни институции 1879–1986. София: ДИ „Д-р Петър Берон“. pp. 306, 309.
  13. Списък на архивните фондове, съхранявани в Български исторически архив при Националната библиотека „Св. Св. Кирил и Методий”.

Літаратура

  • Тодев, И. Кой кой е сред българите XV—XIX в. 501 имена от епохата на османското владичество. София, 2000.
  • Ташев Ташо. Министрите на България 1879 – 1999. — София: АИ „Проф. Марин Дринов“/Изд. на МО, 1999. — ISBN ISBN 978-954-430-603-8/ISBN 978-954-509-191-9.
  • Научноинформационен център „Българска енциклопедия“. Голяма енциклопедия „България“. Том 1 (балг.). — София: Книгоиздателска къща „Труд“, 2011. — ISBN 9789548104234.
  • Генчев, Н. Българско възраждане. София, 1978.
  • Цураков Ангел. Енциклопедия на правителствата, народните събрания и атентатите в България. — София: Изд. на „Труд“, 2008. — ISBN ISBN 954-528-790-X.
  • Куманов, М., Исова, К. България — историческа енциклопедия. 2008.
  • М. Д. Балабанов. Тодор С. Бурмов. Студия С, 1908.
  • Българските политически водители 1879 – 1994. ИК „Хераклит А & Н“. 1994. ISBN 954-573-005-6.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya