Томск
Томск (руск.: Томск) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр аднайменных вобласці і раёна, размешчаны на ўсходзе Заходняй Сібіры на беразе ракі Том. Найстарэйшы ў Сібіры буйны адукацыйны, навуковы і інавацыйны цэнтр, мае 9 ВНУ, 15 НДІ. У 1927-28 гадах у горадзе дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва. ГісторыяЗаснаваны казакамі ў 1604 годзе на тэрыторыях Эўшцінскага княства пасля развалу сібірскага каганата. Пазбаўленыя дапамогі сібірскага хана, эўшцінцы самі запрасілі казакоў для абароны ад набегаў енісейскіх кіргізаў. Пасля стварэння Сібірскага гасцінца, які ішоў з Масквы праз Томск у Кяхту (Забайкалле), Томск ператварыўся ў важны цэнтр транзітнага гандлю, у 1738 годзе ў Томску ўзнікла ямская служба. Паступова горад вырас да статусу рэгіянальнага адміністрацыйнага цэнтра і ў 1804 годзе стаў цэнтрам вялізнай Томскай губерні, якая ўключала ў сябе тэрыторыі цяперашніх Рэспублікі Алтай, Алтайскага краю, Кемераўскай, Новасібірскай і Томскай абласцей, Усходне-Казахстанскай вобласці (Казахстан), заходнія часткі Хакасіі і Краснаярскага края. Савецкая ўлада ў Томску была абвешчана 6 (19) снежня 1917 года. 26 студзеня (8 лютага) 1918 года выканкам Томскага губернскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў распусціў Сібірскую абласную думу, а праз 2 месяцы распусціў гарадскую думу і губернскую земскую ўправу. У выніку паўстання Чэхаславацкага корпуса 31 мая 1918 г. Томск перайшоў пад уладу Белага руху. У сакавіку 1919 года падпольная бальшавіцкая група рыхтавала ўзброенае паўстанне, але яе выкрылі, а ўдзельнікаў — расстралялі. У ноч з 16 на 17 снежня 1919 г. бальшавікі-падпольшчыкі арганізавалі ўзброенае паўстанне, якое скончылася перамогай над войскамі Калчака і канчатковым усталяваннем савецкай улады ў Томску. Праз некалькі дзён, 20 снежня Чырвоная Армія ўвайшла ў горад. Апошнім гарадскім кіраўніком быў Аляксандр Грацыянаў. У 1925 годзе Томск увайшоў у склад Сібірскага краю, праз пяць гадоў пераўтворанага ў Заходне-Сібірскі край, а ў 1937 годзе Томск на 7 гадоў стаў горадам Новасібірскай вобласці. Культура і адукацыя
Насельніцтва
Эканоміка![]() У часы Другой сусветнай вайны ў горад эвакуіравалі каля 30 заводаў, былі створаны новыя галіны прамысловасці. Сярод прадпрыемстваў нафтагазавай галіны — «Томскнафта», «Усходгазпрам», «Газпрам трансгаз Томск», «Газпрамнафта-Усход», «Томскнафтахім», «Томскпадводтрубаправодбуд», «Томскнафтаперапрацоўка». Фармацэўтычная прамысловасць прадстаўлена прадпрыемствамі ФДУП НВА «Вірыён», «Томскхімфарм». У галіне харчовай прамысловасці працуюць завод харчовых прадуктаў «Томскі», «Томскае піва», «Томскія млыны», «Сібірская аграрная група», некалькі хлебазаводаў, дзве птушкафабрыкі. Машынабудаўнічыя прадпрыемствы — НВЦ «Полюс», ВА «Контур», «Манатом» (манаметравы завод), «Сібэлектраматор», «Томскі інструмент», «Томскі электратэхнічны завод», «Томскі электрамеханічны завод», «Томскі завод электрапрывадаў», «Мікран», навукова-вытворчае прадпрыемства «Томская Электронная Кампанія». ТранспартГарадскія і прыгарадныя пасажырскія перавозкі (апошнія — з аўтавакзала «Томск») выконваюцца аўтобусамі ПАЗ (914 штук у 2009 годзе). Агулам у Томску 36 аўтобусных маршрутаў, перавозчыкі — прыватныя прадпрымальнікі, ААТ «Томскаўтатранс», унітарнае муніцыпальнае прадпрыемства «Трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне». Дзейнічае тралейбус (з 1967 года — 8 маршрутаў, 82 адзінкі транспарту, працягласць маршрутнай сеткі 93,4 км; на 2025 год — 6 маршрутаў), трамвай (з 1949 года — 4 маршруты, 43 вагоны, працягласць маршрутнай сеткі 45,7 км). Вядомыя асобы
Гарады-пабрацімы
Аб’екты, названыя ў гонар ТомскаУ гонар Томска ў 1983 годзе названы астэроід галоўнага пояса астэроідаў — (4931) Томск. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia