Традыцыя Фолсам![]() Традыцыя Фолсам, або Фолсамскі комплекс (англ.: Folsom Complex) — умоўнае абазначэнне палеаіндзейскай археалагічнай культуры ці, хутчэй, надкультурнай традыцыі, распаўсюджанай у дагістарычны перыяд у цэнтральнай частцы Паўночнай Амерыкі. Тэрмін упершыню прапанаваў у 1927 годзе Джэсі Дэйд Фігінс, дырэктар Каларадскага музея натуральнай гісторыі. Для фолсамскай традыцыі характэрна выкарыстанне своеасаблівых «фолсамскіх наканечнікаў», а таксама шматлікія месцы з рэшткамі вялікай колькасці забітых жывёл, дзе яны, відаць, падвяргаліся разделцы і дзе разам з косткамі таксама выяўленыя фолсамскія каменныя прылады. Тыпавым помнікам з’яўляецца размешчанае ў балоцістай мясцовасці скапленне костак забітых жывёл каля вёскі Фолсам (Нью-Мексіка, ЗША), акруга Колфакс (Colfax County, 29CX1), якое выявіў каля 1908 г. Джордж Макджанкін (George McJunkin, цемнаскуры каўбой і былы раб, які жыў у Тэхасе з дзяцінства). Першыя раскопкі, аднак, былі праведзеныя толькі ў 1926 годзе. Шэраг помнікаў з рэшткамі жывёл змяшчае даволі вялікую колькасць костак — да 50 забітых бізонаў, хоць харчаванне фолсамцаў уключала і такіх жывёл, як горны баран, сурок, алень і амерыканскі трус. Яшчэ адным характэрным помнікам з’яўляецца стаянка Ліндэнмаер (en:Lindenmeier Site) у Каларада, населеная на працягу доўгага перыяду. Пры раскопках у горада Хэнсан у штаце Ваёмінг ацвярдзенні ў структуры глебы таксама паказваюць на некалі існаваўшыя тут жытлы, якія не захаваліся да нашых дзён. Мяркуецца, што традыцыя Фолсам развілася з больш ранняй культуры Кловіс і адносіцца прыкладна да 9000—8000 гг. да н. э. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia