Трамвай у Франкфурце-на-Одэры

Трамвай на Ліндэнштрасэ

Трамвай у Франкфурце-на-Одэры — сістэма трамвайных ліній (агульная працягласць 19,5 км.) у Франкфурце-на-Одэры. Рэгулярны рух ажыццяўляецца па 3 асноўных і 2 дапаможных маршрутах. Ідэя пабудовы конкі з 4 маршрутамі высоўвалася яшчэ ў 1894 годзе, але была адхілена з-за састарэласці тэхналогіі. 22 красавіка 1896 г. бургамістр горада Іаган Паўль Вальтэр Адольф падпісаў дагавор на будаўніцтва электрычнага трамвая з кампаніяй AEG. У 1897 годзе пачаліся будаўнічыя работы. 22 студзеня 1898 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё руху. На наступны дзень рэгулярны рух быў адкрыты на двух лініях.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya