Транзіт Венеры
«Транзіт Венеры» (фр.: Passage de Vénus) — серыя чорна-белых фотаздымкаў праходжання Венеры па дыску Сонца ў 1874 годзе . Хронафатаграфічная серыя з 48 здымкаў была знята 9 снежня 1874 года ў Японіі французскім астраномам П’ерам Жансэнам пры дапамозе вынайдзенага ім «фатаграфічнага рэвальвера»[3][4]. «Транзіт Венеры» з’яўляецца самым старым фільмам у буйнейшай базе даных пра кінематограф у інтэрнэце — Internet Movie Database[5]. Гісторыя стварэнняФранцузскі астраном П’ер Жансэн найболей вядомы тым, што ў 1868 годзе падчас назіранняў поўнага сонечнага зацьмення ў Індыі пры дапамозе спектраскопа ў спектры сонечнага выпраменьвання (незалежна ад Джозефа Лок’ера ) выявіў новую ярка-жоўтую спектральную лінію, якую нельга было аднесці ні да аднаго з вядомых да таго часу хімічных элементаў. Пасля гэтаму новаадкрытаму элементу было дадзена імя гелій.[6] Пазней Жансэн стаў дырэктарам Медонскай абсерваторыі і актыўна ўжываў для астранамічных назіранняў фатаграфію, якую ён называў «зрокам вучонага». Фатаграфічны рэвальверДля сваіх даследаванняў Жансэн выкарыстоўваў фатаграфічны рэвальвер (фр.: Revolver astronomique), які быў створаны пры дапамозе французскага вынаходніка Антуана Рэдзье (фр.: Antoine Redier). Фільм
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia