Трансантарктычныя горы
Трансантаркты́чныя го́ры[1] — горны хрыбет, размешчаны поперак Антарктыды паміж мысам Адэр (поўнач Землі Вікторыі) і Зямлёй Котса. Падзяляе Заходнюю і Усходнюю Антарктыду і складаецца з асобных горных сістэм, якія, у сваю чаргу, таксама часта падзяляюць на драбнейшыя хрыбты. Даўжыня 4000 км ад усходняга ўзбярэжжа мора Уэдэла да заходняга ўзбярэжжа мора Роса. Шырыня 200—600 км. Пераважаюць вышыні 2000—3000 м. Найвышэйшы пункт — гара Яльмар-Юхансен (4668 м) у хрыбце Куін-Молі[1][2] (4528 м, гара Керкпатрык у хрыбце Куін-Аляксандра[3]). У сістэму Трансантарктычных гор уваходзяць горы Пенсакова, Тыл, Хорлік, горныя хрыбты Куін-Мод, Куін-Элізабет, Куін-Аляксандра і іншыя. Ніжні ярус гор складзены з крышталічных горных парод, сярэдні — з асадкавых і магматычных парод, верхні — пераважна з пясчанікаў і гліністых сланцаў. Берагавы ўчастак Трансантарктычных гор (на Зямлі Вікторыі) адкрыты ў 1841 годзе экспедыцыяй Дж. Роса[1][4][2]. У глыбіні кантынента горы адкрыты экспедыцыяй Р. Скота ў 1909 годзе, экспедыцыяй Р. Амундсена ў 1911 годзе і іншымі[4]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia