Трансляцыя (біялогія)

Трансля́цыя[1] — сінтэз поліпептыдных ланцугоў бялкоў па матрыцы інфармацыйнай рыбануклеінавай кіслаты (іРНК) у адпаведнасці з генетычным кодам; другі этап рэалізацыі генетычнай інфармацыі ў жывых клетках.

У працэсе трансляцыі інфармацыя пра спецыфічную будову будучага бялку, запісаная ў выглядзе паслядоўнасці нуклеатыдаў у малекулах іРНК, пераводзіцца з нуклеатыднага кода ў пэўную паслядоўнасць амінакіслот у сінтэзуемых бялках. Адбываецца з дапамогай макрамалекулярнага комплексу, які складаецца (акрамя іРНК) з рыбасом, транспартных РНК (тРНК), аміна-ацыл-тРНК-сінтэтаз, бялковых фактараў пачатку (ініцыяцыі), падаўжэння, ці нарошчвання, поліпептыду (элангацыі), заканчэння (тэрмінацыі) і інш.

Акрамя клетачных іРНК іх ролю ў працэсе трансляцыі часам выконваюць вірусныя РНК, а таксама сінтэтычныя полінуклеатыды, якія выкарыстоўваюцца для вывучэння механізма біясінтэзу бялку.

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya