Схема трафарэтнага друкуПрыпойная паста, нанесеная з дапамогай трафарэтнага друку пад мікраскопам
Трафарэ́тны друк[1] — спосаб друкавання, пры якім адбітак атрымліваюць працісканнем фарбы с дапамогай спецыяльнага ракеля праз трафарэтную друкарскую форму (матрыцу).
Друкарская форма звычайна вырабляецца фотахімічным спосабам на тонкай шаўковай, палімернай або металічнай сетцы, нацягнутай на прамавугольную рамку. Друкуючыя элементы — адкрытыя ўчасткі формы. Друкаванне выконваюць на ручных, паўаўтаматычных, аўтаматычных машынах і малафарматных апаратах (рататарах).
Трафарэтны друк дазваляе атрымаць яркія, насычаныя, пры неабходнасці рэльефныя відарысы. Адбіткі атрымліваюць на ліставых, рулонных матэрыялах і на гатовых вырабах, тары (напрыклад, маркіроўка). У паліграфіі выкарыстоўваюць для аддзелкі пераплётных накрывак, рэкламных матэрыялаў, кніг з выпуклым тэкстам і інш. Трафарэтны друк атрымаў распаўсюджанне ў тэкстыльнай прамысловасці, прыборабудаванні і электроніцы і іншых галінах пры нанясенні малюнкаў на металы, шкло, пластмасы, кераміку і іншыя матэрыялы.
Трафаре́тная печа́ть / Полянский Н. Н. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 174. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Трафаре́тная печа́ть // Новый политехнический словарь (руск.) / Гл. ред. А. Ю. Ишлинский. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2000. — С. 554. — 671 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-85270-322-2.
Издательский словарь-справочник : [Всесторон. информ. по изд. делу] / А. Э. Мильчин. — 2. изд., испр. и доп. — Москва : ОЛМА-Пресс, 2003 (ПФ Красный пролетарий). — 558, [1] с. : ил., портр., табл.; 22 см; ISBN 5-224-04560-6 (в пер.) (руск.)
Алексей Парыгин Искусство шелкографии. ХХ век (история, феноменология. техники, имена). — СПб, 2010. — 304 с. ил. (рус). — ISBN 978-5-7937-0490-8