Тросна (возера, басейн Тросніцы)

Тросна
Морфаметрыя
Даўжыня 1,4 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,28 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,1 км
Басейн
Плошча вадазбору 13 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Тросніца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Тросна (Беларусь)
Тросна
Тросна
Тросна (Віцебская вобласць)
Тросна
Тросна
Map

Тро́сна[1][2][3] — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тросніца, за 20 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 0,5 км на захад ад вёскі Затрасценне.

Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 1,4[1] (1,38[2]) км, найбольшая шырыня 0,35[1][3] км. Даўжыня берагавой лініі 3,1 (3,05[2]) км. Плошча вадазбору 13 км². Катлавіна возера моцна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны пераважна невыразныя, месцамі вышынёй да 2 метраў. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 20 (25—50[3]) м. Берагі забалочаныя і сплавінныя.

У возера ўпадаюць ручаі. Выцякае рака Тросніца і ручай.

Крыніцы

Літаратура

  • Тро́сна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 528. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тро́сна // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 367. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Тро́сна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 101. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya