Трубачнік звычайны
Трубачнік звычайны (Tubifex tubifex) — від малашчацінкавых чарвей падсямейства Tubificinae. Трубачнікі — тонкія ніткападобныя ружаватага колеру чарвякі даўжынёй да 40 мм. На кожным сегменце цела па 4 шчацінкі. Харчуюцца раскладанымі часціцамі, заглынаючы і прапускаючы праз кішачнік глей. Жыве на дне стаячых вадаёмаў з глеем, у забруджаных ручаях і рэках. Утварае велізарныя скапленні ў глеі моцна забруджаных рэк, але сустракаецца таксама на пясчаных і камяністых грунтах больш чыстых рэк (у нязначных колькасцях). Жывуць у зробленых з глею трубчастых норках, з якіх выстаўляюць над паверхняй грунту задні канец цела (з жабрамі), які ўвесь час рухаецца, здзяйсняючы хвалепадобныя дыхальныя рухі. Трубачнік выяўляецца на дне круглы год. Размнажэнне толькі палавое. Яйцы (па некалькі штук) адкладае ў коканах. ВыкарыстаннеШырока выкарыстоўваецца ў кармленні акварыўмных рыбак у якасці жывога корму<nowiki>. У параўнанні з роднаснымі прадстаўнікамі віду Dero furcata, менш эфектыўна культывуецца ў хатніх умовах. Захоўваюць трубачніка ў нізкай посудзе з пластом вады 3-5 мм пры нізкай тэмпературы (5-10 °C). Свежазлоўленымі чарвякамі рыб не кормяць, паколькі пры гэтым вялікая небяспека заносу з імі узбуджальнікаў хвароб, такіх як карыяфілёз. Звычайна іх вытрымліваюць пры штодзённым прамыванні 3-7 дзён, адлучаючы праз дробнае сіта жывых асобін ад мёртвых. Назапашаныя трубачнікам забруджвальныя рэчывы з роднага месцапражывання таксама прадстаўляюць небяспеку. У акварыуме няз’едзены трубачнік закопваецца ў грунт і нярэдка пачынае размнажацца. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia