Трунны партрэт![]() ![]() Трунны партрэт — рэалістычная выява нябожчыка, адзін з элементаў Castrum Doloris (Замка пакут) — параднага ўзвышэння для труны падчас пахавальных цырымоній. Трунныя партрэты (польск.: portret trumienny — труменныя) былі напісаныя на ліставай медзі або па ліставаму волаву. Гэтая форма жывапісу была найбольш распаўсюджана ў XVΙΙ і XVΙΙΙ стагоддзях сярод шляхты. Пяці-, шасці — або сямігранная форма партрэта была звязана з формай лобнага боку труны, так як падчас жалобнай цырымоніі партрэт быў прымацаваны да труны з боку галавы нябожчыка. З процілеглага боку былі прымацаваныя эпітафіі, з абодвух бакоў гербавыя шчыты. Пасля пахавання партрэт прымацоўвалі на сцяне касцёла. Самым старажытным з захаваных партрэтаў з’яўляецца партрэт караля Стэфана Баторыя (1586). Трунныя партрэты з’яўляюцца характэрнай формай партрэта эпохі сарматызму. Найбуйнейшая калекцыя трунных партрэтаў знаходзіцца ў музеі ў Мендзырэчы. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia