Трылесінскі сельсавет (Бялыніцкі раён)
Трыле́сінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікі Трылесін. Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Кудзінскага і Шылавіцкага сельсаветаў[1]. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Галоўчынскага (15 населеных пунктаў: Атраднае, Ветка, Вялікі Кудзін, Калінін, Кастрычнік, Красны Пахар, Ленінскі, Ліпіншчына, Ляшчэўнік, Малы Кудзін, Малы Трылесін, Пачапок, Пушча, Рубеж, Чырвоная Звязда), Прыхабскага (5 населеных пунктаў: Звязда, Краснае, Свяцілавічы 1-я, Свяцілавічы 2-я, Студзёнка) сельсаветаў, частка перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Бялыніцкага пассавета (7 населеных пунктаў: Вялікі Трылесін, Гараватка, Запакулле, Зарэчча, Перамога, Шылавічы і пасёлак Свяцілавіцкага цагельнага завода)[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia