Трыялецкія петрогліфы
Трыялецкія петрогліфы (груз. თრიალეთის პეტროგლიფები) — дагістарычны наскальны жывапіс у грузінскай гістарычнай вобласці Трыялеці, на тэрыторыі Цалкскага муніцыпалітэта. Знаходкі датуюцца ад мезаліту да бронзавага века. Апісанне![]() Петрогліфы знаходзяцца ў 12 км ад горада Цалка ў цясніне ракі Авдрыс-Цкалі на ўскраіне вёскі Гантыядзі ў краі Квема Картлі, раён Трыялеці. Яны былі знойдзены ў 1880-х гадах. Трыялецкія петрогліфы ўяўляюць сабой адзіны ўзор дагістарычнага наскальнага мастацтва на тэрыторыі Грузіі. Участак з трыялецкімі петрогліфамі знаходзіцца пад пагрозай разбурэння[1]. На базальтавай скале выразаны калі 100 выяў. Часцей сустракаюцца выявы жывёл і адлюстроўваюць мясцовую фаўну: аленяў, коней, горных казлоў, птушак і рыб. Таксама прадстаўлены фантастычныя і гібрыдныя істоты. Выявы схематычныя, жывёлы прадстаўлены збоку з акцэнтам на пэўныя элементы, такія як рогі. У адной з сцэн намалявана самка аленя, якая корміць свайго дзіцяня. У іншых месцах прадстаўлены жывёлы, якія заблыталіся ў паляўнічых сетках. Сярод чалавечых выяў знаходзяцца паляўнічыя з лукамі і стрэламі, і мініяцюрныя па параўнанні з жывёламі (памерам ад 2,5 см да 18-20 см і пераважна ў 1-2 мм у шырыню і глыбіню разьбы). Паляўнічыя намаляваныя спераду і больш схематычна, чым жывёлы. Да геаметрычных выяў адносяцца крыжы, шахматныя сеткі і сонечныя прамяні[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia