Тры законы робататэхнікі![]() Тры законы робататэхнікі ў навуковай фантастыцы — абавязковыя правілы паводзінаў для робатаў, упершыню сфармуляваныя Айзэкам Азімавым у апавяданні «Карагод» (англ.: Runaround) у 1942 годзе. Паводле Законаў:
Тром Законам, а таксама магчымым прычынам і вынікам іх парушэння, прысвечаны цыкл апавяданняў Азімава пра робатаў. У некаторых з іх, наадварот, разглядаюцца неперадбачаныя вынікі выканання робатамі Трох Законаў (напрыклад, у апавяданні «Люстраны адбітак »). Арыгінальныя Законы пазней не раз удакладняліся як самім Азімавым, гэтак і іншымі пісьменнікамі. У некаторых творах Азімаў нязначна змяняў законы, каб з другога боку адлюстраваць узаемадзеянне робатаў з людзьмі і іншымі робатамі. У пазнейшых творах, у якіх робаты кіравалі ўрадам цэлых планет і чалавечых цывілізацый, Азімаў таксама дадаў чацверты, Нулявы Закон, які папярэднічаў астатнім:
У рамане «Робаты і Імперыя» 1986 года Азімаў прапанаваў іншы Нулявы Закон:
Законы робататэхнікі праходзяць лейтматывам праз шматлікія творы навуковай літаратуры, як кнігі, кіно, ці іншыя віды мастацтва. Гл. таксама
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia