Трэвіза (правінцыя)
Трэвіза (італ.: Provincia di Treviso, вен.: Provincia de Trevixo) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Венецыя. Сталіца — горад Трэвіза. Плошча — 2479,83 км², агульная колькасць насельніцтва — 887 645 чалавек (станам на 2014 год). Правінцыя мяжуе з правінцыяй Белуна на поўначы, правінцыяй Вічэнца на захадзе, правінцыяй Падуя на паўднёвым захадзе, правінцыяй Венецыя на паўднёвым усходзе і вобласцю Фрыулі-Венецыя-Джулія на ўсходзе. Праз правінцыю працякае рака П’явэ, а рака Сіле і яе прыток Батэніга праходзяць праз саму сталіцу. На тэрыторыі правінцыі знаходзіцца пік Мантэла, а таксама альпійскае плато Кансільёруен. Букавы лес, які расце на гэтым плато, выкарыстоўвалі яшчэ дожы Венецыі ў вырабе караблёў і гандол, таму яго называлі «Bosco della Serenissima» — «лес Найсвяцейшай». Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia