Туарэгскае паўстанне (2012—2014)
Туарэгскае паўстанне 2012—2014 гадоў — узброены рух туарэгаў у Малі. Падзеі сталі прамым следствам грамадзянскай вайны ў Лівіі 2011 года. ПрадмоваТуарэгі (саманазва азавад), якія ў якасці наёмнікаў змагаліся на баку Муамара Кадафі падчас вайны ў Лівіі, пасля паражэння рэжыму Джамахірыі беглі ў Малі. З сабой яны прывезлі велізарную колькасць зброі і баявой тэхнікі, уключаючы супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, ПЗРК «Ігла-1» і нават РСЗА БМ-21 «Град». У лівійскай арміі туарэгі служылі ў знакамітым Панафрыканскім легіёне і 32-й брыгадзе Хаміса Кадафі. Іх выдатныя баявыя якасці добра вядомыя ў Паўночнай Афрыцы[4]. Ход падзейЗ сярэдзіны студзеня 2012 года сепаратысцкая туарэгская групоўка «Нацыянальны рух за вызваленне Азавада» разгарнула фактычна поўнамаштабную вайну з малійскім урадам. Урадавыя сілы першапачаткова неслі паражэнні. Паўстанцы захапілі на поўначы Малі горад Агуэльхок. Далей яны разгарнулі наступленне на Менаку і Тэсаліт, але былі адкінуты назад. У пачатку лютага ім удалося прарвацца ў цэнтр краіны да буйнога горада Тамбукту. 8 лютага паўстанцы захапілі горад Тынзаватэнэ на мяжы з Алжырам, узяўшы такім чынам пад кантроль асноўныя конныя шляхі ў рэгіёне[5]. Няўдачы ў вайне з сепаратыстамі сталі прычынай дзяржаўнага перавароту. Малійскія вайскоўцы 21 сакавіка штурмам узялі прэзідэнцкі палац у Бамако. Замест зрынутага прэзідэнт Амаду Тумані Турэ ўладу захапіў нацыянальны камітэт аднаўлення дэмакратыі і адраджэння дзяржавы на чале з капітанам Амаду Санога. На гэтым фоне, 6 красавіка, баевікі абвясцілі аб стварэнні на падкантрольных ім паўночных тэрыторыях незалежнай дзяржавы Азавад[5]. 11 студзеня 2013 года французскія войскі разгарнулі ў Малі аперацыю «Сервал»[6]. Кампанія замежнікаў была накіравана як супраць паўстанцаў-туарэгаў на поўначы краіны, так і ісламісцкіх тэрарыстычных груповак[7]. Інтэрвенцыя прадпрынятая па просьбе ўрада краіны. Аперацыя абвешчаная скончанай да 14 ліпеня 2014 года, прысутнасць французскіх сіл у рэгіёне працягвалася ў рамках аперацыі «Бархан»[8]. 23 мая 2014 года было падпісана пагадненне аб спыненні агню і перамір’і паміж уладамі Малі і трыма групоўкамі туарэгаў. Гэтаму папярэднічалі пяць дзён жорсткіх баёў, у выніку якіх у рукі паўстанцаў перайшоў Кідаль і яшчэ некалькі населеных пунктаў на поўначы краіны. У выніку сутыкненняў вайсковыя падраздзяленні панеслі вялікія страты. 24 ліпеня прадстаўнікі ўладаў і шасці туарэгскіх рухаў падпісалі ў Алжыры пагадненне аб спыненні варожасці і дамовіліся вызваліць захопленых падчас канфлікту асоб[9]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia