Тунэль Хельсінкі — Талін![]() Тунэль Хельсінкі — Талін — праект падводнага тунэля, які б злучыў сталіцы Фінляндыі і Эстоніі па дне Фінскага заліва[1]. Паводле папярэдніх высноў, працягласць тунэля ў залежнасці ад выбару трасы складзе не менш 60—80 км, з якіх 50—70 км пройдуць пад вадой, што зробіць яго найдаўжэйшым падводным тунэлем у свеце. На думку аўтараў праекту, для абслугоўвання тунэля спатрэбіцца будаўніцтва штучнага вострава плошчай 6 га, на якім неабходна будзе размясціць ветрагенератары для электразабеспячэння тунэля. Праектны тэрмін будаўніцтва — 10—15 гадоў. Пачатковы кошт праекту вагаецца ад аднаго мільярда еўра (калі будаваць толькі грузавы тунэль) да некалькіх мільардаў (калі будзе вырашана будаваць пасажырскі тунэль). У выніку будзе значна павышаная як эканамічная інтэграцыя двух гарадоў, так і пасажыра- і тавараабарот паміж паўднёвай Фінляндыяй і балтыйскімі дзяржавамі. Акрамя таго, злучэнне тунэля з Балтыйскай чыгункай, што ўжо знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва, звяжа чыгуначнымі лініямі Фінляндыю з астатняй Еўропай. У геапалітычным сэнсе гэта дасць магчымасць вандраваць па ўсім Еўрапейскім саюзе без неабходнасці перасячэння мяжы з Расіяй ці вымушанага выкарыстання паветранага або воднага транспарту. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia