Турніры Вялікага шлемаТурніры Вялікага шлема (англ.: Grand Slam tournaments) — чатыры найбуйнейшыя ў сучасным тэнісе штогадовыя турніры:
У сучасным тэнісе перамога на ўсіх чатырох турнірах Вялікага шлема — надзвычай прэстыжная, бо гэта вельмі рэдкае дасягненне. Вылучаюць:
ГісторыяПаняцце «Вялікі шлем» запазычана з картачнай гульні брыдж. Выйграць Вялікі шлем — перамагчы ва ўсіх чатырох турнірах на працягу аднаго сезону. Паняцце ўзнікла ў 1933 годзе, калі аўстраліец Джэк Кроўфард быў у кроку ад таго, каб выйграць усе чатыры турніры. Ён ужо перамог у трох турнірах на працягу года і выйшаў у фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША ў Нью-Ёрку. Джон Кіран, які працаваў спартыўным каментатарам у газеце «Нью-Ёрк Таймс» і быў здольным картачным гульцом, правёў у сваёй калонцы аналогію поспехаў Кроўфарда з вялікім шлемам у брыджы: «Калі Кроўфард выйграе сёння ў Перы, гэта будзе ўсё адно што выйграць Вялікі шлем на корце». Кроўфард, аднак, прайграў, але фраза замацавалася.[1] Паводле іншай версіі, паняцце ўзнікла ў 1938 годзе, калі Дональд Бадж выйграў на працягу года згаданыя вышэй чатыры турніры, і вядомы амерыканскі пісьменнік Элісан Данцыг сказаў, што «як паспяховы гулец у брыдж, Бадж склаў Вялікі шлем з перамог у чатырох найбуйнейшых тэнісных турнірах на працягу каляндарнага года».[2] Чэмпіёны Вялікага шлемаЗ часу з'яўлення паняцця мала хто здолеў выйграць Вялікі шлем на працягу сезону. Сярод мужчын гэтага дасягнулі Дональд Бадж (1938) і Род Лейвер (1962 і 1969). Сярод жанчын — Маргарэт Корт (1970), Мора Канолі (1953) і Штэфі Граф (1988). Штэфі Граф, апроч гэтага, перамагла ў тым жа годзе на алімпійскім турніры ў Сеуле, выйграла, такім чынам, «Залаты Вялікі шлем». Калі розныя турніры Вялікага шлема сталі праводзіць на розных пакрыццях (грунт — у Францыі, трава — на Уімблдане, цвёрдае пакрыццё — у ЗША і Аўстраліі), справа ўскладнілася. Найбольшую колькасць турніраў Вялікага шлема выйграў амерыканец Піт Сампрас. У ягоным актыве — 14 перамог: 7 на Уімблдане, 5 на Адкрытым чэмпіянаце ЗША і 2 на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Сярод жанчын найбольшая колькасць перамог у Маргарэт Корт: 11 у Аўстраліі, 5 у Францыі, 5 у ЗША і 3 на Уімблдане — агулам 24 тытулы. Уладальнікі Вялікага шлемаМужчынскі адзіночны разрад
Жаночы адзіночны разрад
Мужчынскі парны разрад
Жаночы парны разрад
Змяшаны парны разрад
Беларусы — пераможцы турніраў Вялікага шлемаУ Адкрытай эры тры беларускія спартсмены перамагалі на турнірах Вялікага шлема: у жаночым парным разрадзе:
у мужчынскім парным разрадзе:
у змяшаным парным разрадзе:
у жаночым адзіночным разрадзе:
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia