Тутэйшая Шляхта
«Тутэйшая Шляхта» — народны фальклорны ансамбль, створаны ў 1992 пры Беларускім Дзяржаўным Універсітэце. У розныя перыяды дзейнасці выконваў народныя і аўтарскія песні на словы беларускіх класікаў у жанрах фолк, рок, сімфа і а капэла. Ансамбль вылучаўся багатым вакальна-інструментальным складнікам, яркімі канцэртнымі строямі і арыгінальным гучаннем пад фірмовай назвай «сармацкі рок». З 2014 паралельна з ансамблем існаваў аднайменны студыйны фолк-рок праект. У 2024 Тутэйшая Шляхта прыпыніла дзейнасць. Народны ансамбль (1992—2024)![]() За час свайго існавання калектыў прымаў удзел у шматлікіх канцэртах, гастраляваў у Польшчы, Германіі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Украіне, Расіі. У 2000 годзе ансамблю Тутэйшая Шляхта прысвоена ганаровае званне «Народны», а ў 2013 і 2021 гадах ансамбль станавіўся Лаўрэатам фестывалю народнай творчасці «Сузор’е», тым самым атрымліваў званне лепшага народнага ансамбля Мінска. Ансамбль пад кіраўніцтвам Лявона Махнача выдаў два музычныя зборнікі ў традыцыйнай фальклорнай стылістыцы ў 2001 і 2011 гадах. У сярэдзіне 2000-х дачка заснавальніка ансамбля цымбалістка і кампазітар Тутэйшай Шляхты Вольга Махнач, якая захаплялася рок музыкай, пачала ўносіць у творы ансамбля ноткі фолк-року. Першым эксперыментальным творам у фолк-рок стылістыцы стала песня «Ах, вы, столікі мае», запісаная ў 2006 годзе. Гэты і некалькі іншых фолк-рок запісаў трапілі ў другі зборнік і сталі прадвеснікамі новага фолк-рокавага гучання Тутэйшай Шляхты. Шлях да фолк-року (2012—2014)У 2011 годзе ў ансамбль у якасці адміністратара і вакаліста прыйшоў Дзяніс Сцяпура, якому выпадкова дала паслухаць запіс «Ах, вы, столікі мае» яго жонка, салістка Тутэйшай Шляхты Марыя Копцель-Сцяпура. Дзяніс, аматар цяжкой рок-музыкі, быў уражаны цікавым спалучэннем року з народным фальклорам і вырашыў стаць удзельнікам Тутэйшай Шляхты, каб разам з Вольгай Махнач развіваць фолк-рок кірунак і папулярызаваць яго ў шырокіх масах. З 2012 году ў рэпертуары ансамбля пачало з’яўляцца ўсё больш твораў, прыпраўленых цяжкімі гітарнымі рыфамі. У 2013 годзе пачуўшы новы фолк-рок рэпертуар Тутэйшай Шляхты ў ансамбль вярнуўся гітарыст Сяргей Маісейчык, які прымаў удзел у запісы песні «Ах, вы, столікі мае» ў якасці бас-гітарыста. У выніку ўтварылася фолк-рок троіца — Вольга Махнач, Дзяніс Сцяпура, Сяргей Маісейчык — якая распачала падрыхтоўку да запісу дэбютнага фолк-рок альбому Тутэйшай Шляхты пад назвай «Сармацкі рок». Студыйны запіс стартаваў у 2014 годзе, першыя 2 творы былі прэзентаваныя ў канцы года і былі вельмі цёпла ўспрынятыя публікай, песня «Каляда-Калядзіца» трапіла ў рэпертуар беларускамоўнага «Радыё Сталіца». Да сярэдзіны 2015 года была падрыхтаваная дэма-версія альбому з 6-ці твораў, песня «Сэрца ў роспачы ня плача» стала лепшай песняй жніўня на «Радыё Сталіца», ансамбль выйшаў з ценю беларускай музычнай сцэны і займеў шмат новых прыхільнікаў. Фолк-рок кірунку стала цесна ў межах народнага ансамбля і ў канцы 2015 году паўстала пытанне пра стварэнне асобнага гурта, які б выконваў фолк-рок рэпертуар. Але з прычыны арганізацыйных, тэхнічных і фінансавых цяжкасцяў асобны фолк-рок гурт так і не быў створаны. Студыйны фолк-рок праект (2014—2023)У пачатку 2016 года Сяргей Маісейчык пакінуў ансамбль, а Дзяніс Сцяпура і Вольга Махнач сталі развіваць фолк-рок кірунак Тутэйшай Шляхты як асобны студыйны праект. На канцэртах ансамбль выконваў рэпертуар фолк-рок праекта акустычна ці пад рок-фанаграму, зрэдку музыкі давалі паўнавартасныя электрычныя канцэрты. Запіс альбома «Сармацкі рок» аднавіўся, але ішоў марудна. Цягам 2016—2017 гадоў было дазапісана некалькі песень у дэбютны альбом, і запісаныя некалькі сінглаў. Песня «Імжа» стала яшчэ адным хітом Тутэйшай Шляхты. У канцы 2017 года адбыўся рэліз адгалінавання будучага поўнафарматнага альбому — міні-альбома «Зорка Крэва». У 2018 годзе запіс альбома «Сармацкі рок» быў скончаны, у 2019 годзе адбыўся яго рэліз. У пачатку 2020 года адміністратар Тутэйшай Шляхты Дзяніс Сцяпура пераклаў на беларускую мову вірусную песню з серыяла Netflix «The Witcher». На гэтую песню ансамбль зняў музычны дэма-ролік, які атрымаў шырокі розгалас у байнэце, нягледзячы на невысокую якасць карцінкі і гука. У беларускім варыянце песня атрымала назву «Ведзьмару дайце талер». Гурт пайшоў далей і ў сціслы тэрмін за два тыдні запісаў студыйную версію кавера і зняў прафесійны live-кліп, які быў прэзентаваны беларусам да Дня роднай мовы і аказаў значны ўплыў на рост папулярнасці праекта. У канцы 2020 года быў выдадзены максі-сінгл «Ведзьмару дайце талер». У 2021—2022 гадах праект працягнуў студыйную працу. У гэты перыяд было знята і апублікавана некалькі музычных кліпаў. Восенню 2022 адбыўся рэліз альбома-зборніка «Літвінскія балады», які ўвабраў у сябе вынік студыйнай працы за апошнія тры гады. Пачынаючы з 2017 праект вёў працу над запісам асобнага сімфа-рок альбома AnnaMaria, у канцы 2023 альбом быў выдадзены. Станам на 2024 год гэты альбом ёсць фінальнай кружэлкай праекта. Тутэйшая Шляхта сённяУ 2024 годзе Тутэйшая Шляхта прыпыніла дзейнасць. Дыскаграфія (народны ансамбль)ЗборнікіДыскаграфія (фолк-рок праект)Альбомы
Удзельнікі (ансамбль)
Удзельнікі (фолк-рок праект)
Цікавыя факты
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia