Тутэйшыя (выраз)

Тутэйшыя (па-польску: tutejsi):

  1. саманазва беларускага сялянства да канца XIX — пачатку XX стагоддзя, калі самацавалася найменне «беларусы»[1];
  2. саманазва жыхароў тэрыторый на сутыку арэалу беларускай, польскай і ўкраінскай моваў, а таксама каталіцызму і праваслаўя.

Апошні варыянт з’явіўся на мяжы 1920—1930-х гадоў у II Рэчы Паспалітай. Тэрмін адносіўся да мясцовага насельніцтва на Палессі і Падляшшы, якія размаўлялі беларуска-ўкраінскімі гаворкамі і не выказвалі адназначнай прыналежнасці да згаданых народаў. Цяпер на Падляшшы гэты тэрмін ужываецца ў дачыненні да жыхароў праваслаўнага веравызнання ці да жыхароў беларускага паходжання каталіцкага веравызнання.

На Палессі назва зафіксавана ў выніках усеагульных перапісаў 1921 і 1931[2].

На Падляшшы тутэшыя згадваюцца ў 60-х гадах XX ст., калі пачалося вывучэнне нацыянальнага складу краю. На пытанне, кім вы сябе лічыце — палякам ці беларусам, — апытаныя адказвалі: «Я тутэйшы». Пытанне фармулявалася нястрога, бо лічылася, што тут у асноўным пражываюць палякі і беларусы, а з адказаў вынікала існаванне трэцяй групы. Пасля гэты тэрмін (і раўназначны яму праваслаўны) сталі ўжываць датычна сябе насельнікі ўсходняга Падляшша праваслаўнага веравызнання, якія паходзілі ад русінаў[3].

Крыніцы

  1. Czarkowski L. Ostrzeżenie: w kwestji litewskiej słów kilka. — Wilno, 1906. S. 20.
  2. Henryk Majecki. Problem samookreślenia narodowego Poleszuków w Polsce okresu międzywojennego. — Мн.: Тэхналёгія, 2001. — № 3. — ISBN 985-458-034-2.
  3. Grzegorz Rąkowski. Polska egzotyczna — przewodnik. — Pruszków, 1994. — С. 352—356.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya