Тызенгаўзы (па-польску Tyzenhauz ) — шляхецкі род у ВКЛ герба «Буйвал ». У 1198 браты Этэльбрэхт, фогт Тэўтонскага ордэна , і Дытрых прыбылі з Германіі (Гальштынія ) у Інфлянты . У 1269 Іаган Тызенгаўз атрымаў ад полацкай князёўны Сафіі замак Кокенгаўз . Адзін з яго нашчадкаў, Рэйнальд Тызенгаўз, падстолі дэрпцкі, у 1633 перасяліўся ў ВКЛ. 16 красавіка 1667 ён быў прызначаны купішскім старостам.
Уладанні
Палац Тызенгаўзаў, XIX ст.
Ліда , Паставы , Падброддзе , Вепры , Ракішкі , Купішкі , Жалудок , Камаі , Дварчаны і Іўе г.д.
Некаторыя прадстаўнікі роду
Ян Готард (?-1640 ), кашталян вендэнскі 1621 —1634 , дорпацкі ваявода 1634 —1640 , староста марыенбургскі, шваненбургскі, керэпэцкі
Готард Ян (?-1669 ), біскуп смаленскі з 1667
Юрый (?-6 /7 верасня 1679 ), палкоўнік войска ВКЛ, мечнік ВКЛ з 1650 , пасол на сойм 1662 , староста рэжыцкі, руенскі, румборскі
Андрэй (?-8 лютага 1673 ), лоўчы ВКЛ з 1667 , староста шмельтынскі, усвяцкі, вендэнскі
Рэйнальд, староста купішскі з 1667
Стэфан (?-24 снежня 1708 ), падстолі ВКЛ у 1687 , ваявода наваградскі з 1689 , староста дыяменцкі, купішскі, унук Рэйнальда.
Ян Стафан (?-1730), вялікі пісар ВКЛ у 1669 —1714 , ваявода мсціслаўскі ў 1714 —1730 , маршалак Трыбуналу ВКЛ у 1716 і 1720 , староста дыяменцкі, купішскі; ж.- ?, дачка Аляксандра Война-Ясянецкага
Міхал Бенедыкт (?-да 12 кастрычніка 1726 ), пісар вялікі літоўскі з 1714 , староста шмельтынскі
Бенедыкт, староста шмельтынскі, ж. — Ганна Беганская. Меў 3 сыноў і 8 дачок:
Міхал, староста падольскі
Ігнат (1762 —1822 , Вільня ), шэф гвардыі літоўскай, кавалер ордэнаў Белага Арла, Св. Станіслава, Залатога Крыжу Ганаровага Легіёну.
Рудольф (?-17 сакавіка 1830 ), атрымаў у спадчыну Жалудок, ж. — Жэнеўева Пуслоўская
Германцыя (?-1891 , Парыж ), м. — Севярын Урускі (1815 —1890 , Піза )
Юзэфа, м. — Канстанты Патоцкі
Эльфрыда, м. — Аўгуст Замойскі
Канстанцін (3 чэрвеня 1786 , Жалудок-16 сакавіка 1853 ), арнітолаг, атрымаў у спадчыну Паставы. У 1843 атрымаў Ракіскае графства. Аўтар прац «Асновы арніталогіі, або Навукі пра птушак» (1841 ), «Усеагульная арніталогія, або Апісанне птушак усіх частак свету» (1843 —1846 ). Захапляўся жывапісам, быў вучнем Яна Рустэма . У сваім маёнтку ў Паставах стварыў арніталагічны музей, сабраў карцінную галерэю, значную бібліятэку.
Рэйнальд (1830 —1880 ), прадпрымальнік, апошні прадстаўнік графскай лініі
Марыя (Пшаздзецкая; 1827 —1890 )
Сафія (Шуазель-Гуф’е; 1790 —1878 )
Антоній (1733 — 31 сакавіка 1785 ), падскарбі надворны літоўскі, староста гарадзенскі з 1765
Казімір
Антоній, езуіт
Казімір, лоўчы інфлянцкі
Тэрэза (Аскерчыха)
Станіслаў
Ежы, староста дыяменцкі
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 331—332. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16)