Тыпавы родТыпавы род у біялагічнай наменклатуры — род, ад асновы назвы якога шляхам дадання стандартных суфіксаў і канчаткаў утвораюцца назвы вышэйстаячых сістэматычных катэгорый, у заалогіі — да ўзроўню надсямейства, у бактэрыялогіі — да класа, а ў батаніцы — аж да аддзела. Заалагічная наменклатура![]() Згодна з Міжнародным кодэксам заалагічнай наменклатуры (МКЗН), «тыпам, які нясе назву (назваўтваральным тыпам) намінальнага таксона групы сямейства, з’яўляецца намінальны род, што называецца „тыпавым родам“; назва групы сямейства засноўваецца на назве гэтага тыпавога роду»[1]. Кожная назва таксона групы сямейства павінна мець тыпавы род (а кожная назва групы роду — тыпавы від, тады як назва групы віду можа, але не абавязкова, мець адзін ці некалькі тыпавых экзэмпляраў). Тыпавым родам для назвы групы сямейства з’яўляецца той род, ад асновы назвы якога з дапамогай суфікса -idae утвараецца назва сямейства. Прыклады:
Батанічная наменклатура![]() У батанічнай наменклатуры паняцце «тыпавы род» выкарыстоўваецца неафіцыйна, як зручны тэрмін. У Міжнародным кодэксе наменклатуры водарасцей, грыбоў і раслін гэты тэрмін не мае афіцыйнага статусу. Кодэкс выкарыстоўвае тыпавыя экзэмпляры для рангаў аж да сямейства, а для вышэйшых рангаў наяўнасць тыпаў неабавязковая[2]. Кодэкс не называе род, які змяшчае гэты тып, «тыпавым родам». Прыклад: Выраз «Poa — тыпавы род сямейства Poaceae і парадку Poales» — гэта іншы спосаб сказаць, што назвы Poaceae і Poales заснаваныя на родавай назве Poa. Бактэрыялагічная наменклатураУ рэдакцыі Міжнароднага кодэкса наменклатуры пракарыётаў (былы Бактэрыялагічны кодэкс) 2008 года сцвярджаецца: «Наменклатурным тыпам […] таксона рангам вышэй за род, аж да парадку ўключна, з’яўляецца валідная (законная) назва таго роду, які ўваходзіць у ягоны склад і на назве якога заснавана назва адпаведнага таксона. Адзін таксон кожнай катэгорыі павінен уключаць тыпавы род. Назвы таксонаў, якія ўключаюць тыпавы род, павінны ўтварацца шляхам дадання адпаведнага суфікса да асновы назвы тыпавога роду […]»[3]. У 2019 годзе было прапанавана, каб для ўсіх рангаў вышэй за род як наменклатурны тып выкарыстоўвалася катэгорыя роду[4]. Пазней гэтая прапанова была зацверджана для рангу тыпу (phylum)[5]. Прыклад: Pseudomonas — тыпавы род сямейства Pseudomonadaceae, парадку Pseudomonadales і тыпу Pseudomonadota. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia