Тыраксін
Тыраксі́н[1], тэтратыранін[1], C15H11I4NO4 — ёдзмяшчальны гармон, які выпрацоўваецца фалікуламі[2] шчытападобнай залозы пазваночных жывёл і чалавека, вытворнае тыразіну. У складзе тыраксіну 65,4 % ёду.[1] Сінтэзуецца тэраксін у складзе бялку тэрэаглабуліну шляхам ядзіравання тэразіну і акісляльнай кандэнсацыі двух малекул дыёдтыразіну з адшчапленнем аланіну[2]. Унутрыклетачны пратэоліз гэтага бялку вядзе да вызвалення тыраксіну і паступлення яго ў кроў[2]. У земнаводных і некаторых касцістых рыб тыраксін стымулюе метамарфоз. У цеплакроўных жывёл павышае інтэнсіўнасць асноўнага абмену, уплывае на рост і дыферынцыраванне тканак, уплывае на функцыі сэрца, павышае ўзбуджальнасць нервовай сістэмы. Разам з вазапрэсінам рэгулюе водны баланс арганізма і іншае. Парушэнне сінтэзу тыраксіну ў арганізме вядзе да цяжкіх эндакрынных захворванняў[2]. Недахоп тыраксіну ў арганізме чалавека вядзе да крэцінізму, мекседэмы; лішак — да тырэатаксікозу або базедавай хваробе. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia