Тытунекурэнне

Тытунекурэнне (або проста курэнне) — удыханне дыма цмелых высушаных лістоў тытуню. Найбольш важным кампанентам тытунёвага дыму з'яўляецца нікацін. Рэгулярнае ўжыванне нікаціну выклікае прывыканне, якое па меркаванні часткі спецыялістаў, мае наркатычны характар.

Тытунекурэнне ў Беларусі

У Рэспубліцы Беларусь уведзена абмежаванне тытунекурэння. Дэкрэтам Презідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2002 № 28 устаноўлены месцы, дзе забараняецца курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, у прыватнасці, ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, на аб'ектах гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, у дзяржаўных органах і арганізацыях, у транспарце і інш.

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях тытунекурэнне ў месцах, дзе яно забаронена, цягне накладанне штрафа ад 0,1 да 0,5 базавай велічыні.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya