Тыяна Барталета
Тыяна Барталета (англ.: Tianna Bartoletta, народжаная — Мэдысан (англ.: Madison); нар. 30 жніўня 1985, Элірыя, штат Агая, ЗША) — амерыканская лёгкаатлетка, спецыялізуецца ў бегу на спрынтарскія дыстанцыі і ў скачках у даўжыню. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка (2012 і 2016 гадоў у эстафеце 4×100 м і 2016 года ў скачку ў даўжыню), чэмпіёнка свету 2014 года ў эстафеце 4×100 м, трохразовая чэмпіёнка свету ў скачках у даўжыню. На Алімпійскіх гульнях 2012 года Тыяна бегла на першым этапе фіналу эстафеты 4×100 м, у якім зборная ЗША ўстанавіла новы сусветны рэкорд (40,82). На дыстанцыі 100 метраў на Гульнях у Лондане Тыяна дайшла да фіналу, дзе стала чацвёртай з асабістым рэкордам 10,85 сек (ад трэцяга месца яе аддзялілі 0,04 сек). У 2012 годзе выйшла замуж за інвест-мэнэджара Джона Барталета, пасля Алімпійскіх гульняў у Лондане стала выступаць пад прозвішчам Барталета. У скачках у даўжыню на Алімпіядзе 2016 перамагла з асабістым рэкордам — 7,17 м. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia