Тэарэма Пуасона

Тэарэ́ма Пуасо́на — адна з лімітавых тэарэм тэорыі імавернасцей, якая з'яўляецца асобным выпадкам закону вялікіх лікаў.

Абагульняе тэарэму Бернулі на выпадак незалежных выпрабаванняў, у якіх імавернасць з'яўлення якой-небудзь падзеі залежыць ад нумару выпрабавання (схема Пуасона).

Тэарэма была ўстаноўлена С. Д. Пуасонам (1837).

Таксама тэарэма Пуасона — лімітавая тэарэма тэорыі імавернасцей аб збежнасці біномнага размеркавання да размеркавання Пуасона для падзей з малой імавернасцю p пры вялікай колькасці выпрабаванняў n. Пры гэтым параметр λ=np і роўны сярэдняму ліку ажыццяўленняў зададзенай падзеі пры n выпрабаваннях.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya