Тэатр фон Краля
Тэатр фон Краля (эст.: Von Krahli Teater) — тэатр драмы ў Таліне (Эстонія). Створаны ў 1992 годзе на базе трупы, якую ўзначальвае рэжысёр Пеэтэр Ялакас. Першы ў Эстоніі прыватны тэатр, заснаваны пасля аднаўлення ў 1991 годзе яе незалежнасці. Хаця афіцыйнай датай заснавання тэатра лічыцца 1992 год, трупа пад кіраўніцтвам Пеэтэра Ялакаса ўтварылася раней. Будынак тэатра, дзе апроч спектакляў таксама праходзяць канцэрты, знаходзіцца ў Старым горадзе Таліна на вуліцы Ратаскаэву. Кіраўнік тэатра — Пеэтэр Ялакас (нар. 1961). З 2003 года пры тэатры дзейнічае Акадэмія фон Краля (эст.: Von Krahli Akadeemia), якая ладзіць лекцыі, дыспуты і сустрэчы з рэжысёрамі і акцёрамі. У 2007 годзе тэатрам сумесна з Вільяндзіскай Акадэміяй культуры Тартускага ўніверсітэта арганізавана акцёрская школа. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia