Тэбердзінскі нацыянальны парк

Тэбердзінскі нацыянальны парк (да 16 жніўня 2021 года — Тэбердзінскі дзяржаўны прыродны біясферны запаведнік) — ахоўная прыродная тэрыторыя ў Расіі. Размешчана на паўночных схілах Вялікага Каўказа ў межах Карачаеўскага, Зелянчукскага і Урупскага раёнаў Карачаева-Чаркескай Рэспублікі.

У студзені 1935 года рашэннем Карачаеўскага аблвыканкама быў арганізаваны запаведнік мясцовага значэння, а 5 сакавіка 1936 года пастановай № 40 ЦВК і Савета Народных Камісараў рэспублікі РСФСР было прынята рашэнне «Аб стварэнні Тэбердзінскага высакагорнага акліматызацыйнага запаведніка дзяржаўнага маштабу». Гэтым указам забараняецца лесакарыстанне, паляванне і рыбалоўства на ўсёй тэрыторыі запаведніка, але дазваляецца выкарыстанне пашы і курортная забудова тэрыторыі.

У сувязі са зменай адміністрацыйных межаў у студзені 1944 года Тэбердзінскі запаведнік быў перададзены Дэпартаменту запаведнікаў Грузінскай ССР.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya