Тэлазііды
Тэлазііды[1] (Thelaziidae) — сямейства круглых чарвей з надсямейства Thelazioidea. Як і ўсе круглыя чэрві, яны не маюць ні крывяноснай, ні дыхальнай сістэм. АпісаннеЦела даўжынёй 3,9 — 21 мм, круглае, белае. Самцы меншыя за самак, хваставы канец у іх з мноствам сасочкаў і 2 спікуламі. У самкі вульва размешчана ў пярэдняй або задняй частцы цела[1]. Лічынкі даўжынёй 0,2 — 0,49 мм з яйцавай абалонкай, маюць чэхлік на хваставым канцы, выдзяляюцца са слёзных пратокаў канчатковых гаспадароў на паверхню кан’юнктывы вока[1]. Жыццёвы цыклРазвіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — пашавых мух. У яйцавых фалікулах мух праз месяц лічынкі становяцца інвазійнымі і пранікаюць у хабаток[1]. Пры кантакце інвазаваных мух з ка’юнктывай вачэй канчатковых гаспадароў лічынкі мігрыруюць у слёзныя пратокі і праз 3 — 4 тыдні дасягаюць полавай спеласці[1]. СістэматыкаУ сямействе вылучаюць каля 7 родаў з некалькімі дзесяткамі відаў. Падсямейства Oxyspirurinae з’яўляецца манатыпным, як і некалькі малавядомых родаў у падсямействе Thelaziinae[2].
ЗначэннеПрадстаўнікі сямейства ў асноўным з’яўляюцца паразітамі птушак, у якіх паразітуюць у арбітальнай поласці і вывадных пратоках слёзных залоз,[1] некаторыя з відаў знойдзены і ў іншых пазваночных жывёлах[2], у тым ліку ў буйной рагатай жывёлы, зуброў (канчатковыя гаспадары)[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia