Тэлевізійная вежа (Прага)
Жыжкаўская тэлевізійная вежа (чэшск.: Žižkovský vysílač) — тэлевізійная і радыёвяшчальная вежа ў Празе, у раёне Жыжкаў. Вежа была пабудавана ў 1985—1992 гадах. Вышыня — 216 метраў, з'яўляецца самым высокім збудаваннем у Чэхіі. Вежа знаходзіла міжнародныя водгукі і як славутасць, і як самы выродлівы будынак. Крытыцы падвяргалася размяшчэнне (блізкасць яўрэйскіх могілак(чэш.), электрамагнітны фон, парушэнне панарамы Прагі)[2][3][4]. Вежа складаецца з трох бетонных слупоў, звязаных папярочнымі пляцоўкамі, на якіх размяшчаецца тэлерадыёвяшчальнае абсталяванне, рэстаран, кафэ і тры аглядных памяшкання. Па выгляду вежа нагадвае ракету на пускавой пляцоўцы. Таксама цікавым упрыгожваннем з'яўляюцца фігуры дзяцей, якія поўзаюць па вежы (кампазіцыя «Немаўляты» Давіда Чорнага, 2000)[5]. На ліфце можна падняцца ў рэстаран (вышыня 66 м) і на аглядную пляцоўку, якая размяшчаецца на вышыні 93 м, адкуль адкрываецца непаўторны краявід на 100 км[6]. З 10 студзеня 2010 года рэстаран не працуе[2]. Хуткасць руху ліфтаў складае 4 м/сек. Вага вежы — 11 800 т. Вежа таксама выкарыстоўваецца як метэаралагічная лабараторыя. Тэлевежа ўваходзіць ва Сусветную федэрацыю вышынных веж. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia