Тэль-Хацор
Тэ́ль-Хацо́р (іўр.: תֵּל חָצוֹר ; Асор) — самы вялікі біблейскі ўзгорак (тэль) на поўначы Ізраіля, размешчаны ў 6 км на поўнач ад Рош-Піны, на захадзе ад ракі Іардан. Тэль-Хацор ідэнтыфікуецца са старажытным горадам Хацор, важным палітычным і гандлёвым цэнтрам у даізраільскі перыяд. ГісторыяГорад згадваецца ў тэкстах Эблы (3 тыс. гадоў да н.э.), егіпецкіх папірусах (19 ст. да н.э.), тэкстах Мары (18 ст. да н.э.). У сярэдзіне II тыс. да н.э. горад уяўляў сабой буйны цэнтр, а яго цар быў «главою ўсіх царстваў гэтых» (Нав. 11:10), гэта значыць усяго паўночнага Ханаана. У выніку нашэсця старажытнаізраільскіх плямёнаў быў захоплены і спалены (Нав. 11:11). Аднак горад неўзабаве быў адноўлены, а ў эпоху Суддзяў яго жыхары (900 калясніц) нанеслі ізраільцянам контрудар, так што тыя на 20 гадоў прызналі над сабой вяршэнства асорскага цара (Суд. 4:2-4). Затым каля 1258 года да н.э. горад быў другі раз разбураны ізраільскімі паўстанцамі[1]. Умацаваны пры цары Саламоне. У 732 годзе да н.э., як і іншыя гарады Галілеі, быў разбураны Асірыяй (4Цар. 15:29). Аднак жыццё ў Хацоры працягвалася і у II—III стст. да н.э., у эліністычны перыяд, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі ў запаведніку Тэль Хацор. ![]() Археалагічныя раскопкі вядуцца з 1928 года[2] У кібуцы Аелет-ха-Шахар ёсць музей, прысвечаны артэфактам, знойдзеным у гэтым узгорку. У наш час момант раскопкі Тэль-Хацор працягваюцца. У ліпені 2013 года супрацоўнікамі і студэнтамі Яўрэйскага Універсітэта ў Іерусаліме падчас раскопак у Тэль-Хацор, былі выяўлены фрагменты егіпецкага сфінкса. Гэта — першы сфінкс, знойдзены на тэрыторыі краіны. На лапах сфінкса — надпіс, прысвечаная егіпецкаму фараону Місерынусу, аднаму з будаўнікоў пірамід Гізы. Гэта таксама першы сфінкс, прысвечаны Місерынусу[3]. У 2005 годзе Тэль-Хацор быў унесены ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Зноскі
Спасылкі
Хацор // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il |
Portal di Ensiklopedia Dunia