Тэрама (правінцыя)
Тэрама (італ.: Provincia di Teramo) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Абруцы. Адміністрацыйны цэнтр — Тэрама. Правінцыя Тэрама знаходзіцца на беразе Адрыятычнага мора. На поўначы яна мяжуе з рэгіёнам Марке, на захадзе — з правінцыяй Л’Акуіла, на поўдні — з правінцыяй К’еці. Для заходняй часткі правінцыі характэрны горны рэльеф з максімальнымі вышынямі каля трох тысяч метраў, усходняя частка ўяўляе сабой пясчаныя марскія пляжы. Асноўнымі горнымі масівамі правінцыі з’яўляюцца Лага і Гран-Саса. Па тэрыторыі правінцыі працякаюць рэкі Тронта, Вамана, Тордзіна і Вецола. Рака Вамана ўтварае возера Кампатоста. Сталіцай правінцыі з’яўляецца горад Тэрама, размешчаны паміж 20 км ад узбярэжжа і 40 км ад гор. Правінцыя была ўтворана ў 1806 годзе каралеўствам Неапаль, калі рэгіён быў падзелены на правінцыі Л’Акуіла і Тэрама. У 1927 годзе частка правінцыі Тэрама адышла новаўтворанай правінцыі Пескара. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia