Тэрцына

Тэрцы́на (італ.: terzina, ад terza — трэцяя) — від верша, напісанага трохрадкоўямі з ланцужковай кампазіцыяй. Звычайна памер тэрцыны — пяцістопны ямб. Усе трохрадкоўі ў такім вершы звязваюцца арыгінальнай рыфмоўкай: сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі наступнай (аба бвб вгв...). Тэрцына заканчваецца асобным радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя. Тэрцыну ўвёў у паэзію вялікі італьянскі паэт Дантэ, які напісаў імі сусветнавядомую «Боскую камедыю». У беларускай паэзіі першы ўзор тэрцыны належыць М. Багдановічу.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya