Тэтрамерасы
Тэтрамеры[1] (Tetrameres) — род круглых чарвей сямейства тэтрамерыды (Tetrameridae)[2]. АпісаннеПалавы дымарфізм. Самцы даўжынёй 3,2 — 3,9, шырынёй 0,09 — 0,11 мм, тонкія, бясколерныя, з 4 падоўжнымі паглыбленнямі і 4 радамі шыпікаў[1], самкі даўжынёй 2,4 — 4,1 мм, шырынёй 1,3 — 1,9 мм, мехападобныя, цёмна-чырвоныя. Яйцы авальныя з невялікімі крышачкамі на полюсах з лічынкай унутры[1]. Некаторыя відыУ складзе сямейства вылучаюць у тым ліку наступныя віды[2]:
Жыццёвы цыклПрамежкавыя гаспадары тэтрамераў — больш за 10 відаў водных беспазваночных (рачкі — гамарусы, дафніі, вадзяныя вослікі, лічынкі аўсянікаў і камароў-дзергуноў), рэзервуарныя гаспадары — многія віды карпавых рыб[1]. ЗначэннеПрадстаўнікі роду паразітуюць у слізістай абалонцы і фундальных залозах страўніка свойскіх птушак (канчатковыя гаспадары), выклікаюць тэтрамерозы[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia