Тэхаскія рэйнджэры![]() Тэхаскія рэйнджэры — паліцэйскае падраздзяленне ў штаце Тэхас (ЗША). Грунтуецца ў Остыне. Тэхаскія рэйнджэры займаюцца раскрыццём розных злачынстваў (ад забойстваў да карупцыі), дзейнічаюць як дэтэктывы, займаюцца аховаю Губернатара Тэхаса, адшукваюць уцекачоў. Гісторыя![]() ![]() Першае падраздзяленне тэхаскіх рэйнджэраў было створана Стывенам Ф. Остынам у 1823 годзе (нефармальна) і афіцыйна арганізавана ў 1835 годзе. З 1935 года падраздзяленне стала выконваць функцыі дзяржаўнага Бюро расследаванняў па штаце Тэхас. Рэйнджэры бралі ўдзел у шматлікіх важных падзеях з гісторыі Тэхасу і былі задзейнічаны ў некаторых вядомых крымінальных справах, — такіх, як вышук стралка Джона Хардына, вышук рабаўніка банкаў Сэма Бэса і вышук знакамітых Боні і Клайда. Колькасць асабовага складу на 2009 год — 144 афіцэра. Статыстыка стратаўЧыннікі смерці тэхаскіх рэйнджэраў наступныя:
Глядзіце таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia