Тэхаскі ўніверсітэт у Даласе
Тэхаскі ўніверсітэт у Даласе (англ.: University of Texas at Dallas) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рычардсан у штаце Тэхас. Агульная характарыстыкаГэта адзін з найбуйнейшых дзяржаўных універсітэтаў у ваколіцах Даласа і самая паўночная ўстанова сістэмы Тэхаскага ўніверсітэта. Першапачаткова ён быў заснаваны ў 1961 годзе як прыватная даследчая ўстанова. Менш чым праз 47 гадоў пасля яго заснавання Фонд Карнегі класіфікаваў універсітэт як доктарскі даследчы ўніверсітэт з найвышэйшай даследчай актыўнасцю — хутчэй, чым любая іншая вучэльня ў Тэхасе. Універсітэт звязаны з чатырма Нобелеўскімі прэміямі і мае сярод супрацоўнікаў членаў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Нацыянальнай інжынернай акадэміі ЗША. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia