Інтарэсы
Геаграфія, гісторыя, астраномія
Беларуская мова
Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (паводле Закона 2008 г.)
Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ІІ скланення
У родным склоне большасць назоўнікаў мужчынскага роду, як і назоўнікі ніякага роду, маюць канчатак –а, –я. Гэта канкрэтныя назоўнікі: класа, альбома, двара, госця, аленя, года (канкрэтны прамежак часу), берага (як мора, так і поля).
Канчатак –у, –ю маюць:
- абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць:
- абстрактныя паняцці, пачуцці, адчуванні: прынцыпу, аўтарытэту, поспеху, вопыту, настрою, голаду, сораму, суму, сэнсу;
- апрадмечаныя дзеянні, працэсы, стан: догляду, адпачынку, гоману, ходу, пераезду, смеху, сну;
- з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: снегу, грому, граду, марозу, ветру, холаду, пажару, агню, змроку, шторму, абвалу, выбуху;
- прасторавыя паняцці, памер, форму: прастору, краю, з усходу, шляху, стэпу, верху, памеру;
- грамадска-палітычныя паняцці, навуковыя тэорыі, вучэнні: апартунізму, класіцызму, ідэалізму, гераізму, дарвінізму, капіталізму, камунізму;
- неакрэсленыя прамежкі часу: часу, веку, узросту, тэрміну, перапынку;
- рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць розныя рэчывы, матэрыял, хімічныя элементы: бялку, ячменю, воцату, пылу, крухмалу, кобальту, вадароду, шоўку, нейлона (?); выключэнне: хлеба, аўса;
- зборныя назоўнікі: натоўпу, чароту, хмызняку, ажынніку;
- назоўнікі ва ўстойлівых выразах: з веку ў век, ні следу ні знаку, даць маху, з’ехаць з глузду, ні роду ні племені і г. д.
Мнагазначныя назоўнікі мужчынскага роду ІІ скланення ў залежнасці ад значэння могуць мець абодва канчаткі: -а (-я) і -у (-ю). напрыклад: каля чыгуначнага пераезда (канкрэтны назоўнік); не пачыналі пераезду (працэс); з дагавора вынікае (дакумент, канкрэтны назоўнік); між імі не было дагавору (адпрадмечанае дзеянне); стаялі каля ясеня (канкрэтны прадмет); мэбля з ясеню (матэрыял).
У месным склоне назоўнікі мужчынскага роду ІІ скланення адрозніваюцца канчаткамі ў залежнасці ад таго, з’яўляюцца яны назвамі асоб (асабовымі) ці не (неасабовымі), а таксама ў залежнасці ад асновы. У моўнай практыцы найбольш часта змешваюць канчаткі асабовых і неасабовых назоўнікаў з зацвярдзелай і мяккай асновамі. Іх трэба размяжоўваць: асабовыя маюць канчатак -у (-ю) (пры цвёрдай аснове можа быць і канчатак -е), а неасабовыя – -е, -ы, -у, -і ў залежнасці ад асновы:
Аснова
|
цвёрдая
|
зацвярдзелая
|
г, х; к
|
мяккая
|
Назоўнікі ІІ скланення мужчынскага роду асабовыя
|
Месны склон
|
–у
|
–ю
|
на, пры, па
|
салдату, дзеду, брату, суседу, прадзеду, сыну (-е)
|
мужу, доктару, байцу, Лукашу, Тамашу
|
Алегу, пастуху, настаўніку, арнітолагу
|
кавалю, цесцю, герою, вучню, госцю, Мікалаю
|
Назоўнікі ІІ скланення мужчынскага роду неасабовыя
|
Месны склон
|
–е
|
–ы
|
–е; –у
|
–і
|
у, па, на, пры
|
гневе, сне, сплаве, рове, стале, слане, гарбузе
|
міры, метры, маршы, маржы, мячы, стрыжы
|
стозе, сцягу, даху, бульдогу, змроку, ваўку
|
чаі, гаі, алені, рулі, пні, кані, болі, жалі, цені (цяні)
|
! Імёны і прозвішчы, якія належаць асобам мужчынскага полу і канчаюцца на зычны, скланяюцца, як адпаведныя агульныя назоўнікі ІІ скланення са значэннем асобы: Андрэй Лабановіч, Андрэя Лабановіча, Андрэю Лабановічу, Андрэя Лабановіча, Андрэем Лабановічам, пры Андрэю Лабановічу.
Са склонавымі канчаткамі, уласцівымі назоўнікам другога скланення, ужываюцца ўласныя назоўнікі мужчынскага роду, што абазначаюць геаграфічныя і астранамічныя назвы: Крым – у Крыме, Месяц – на Месяцы, а таксама ўласныя назоўнікі – назвы гарадоў, вёсак, рэк, якія маюць форму ніякага роду: Жодзіна – у Жодзіне, Заазер’е – у Заазер’і, Дняпро – у Дняпры.
Як агульныя назоўнікі другога скланення, скланяюцца і прозвішчы на -оў (-аў), -еў (-ёў), -ін (-ын), якія толькі ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -ым, уласцівы прыметнікам: Міхайлаў, Міхайлава, Міхайлаву, Міхайлава, Міхайлавым, пры Міхайлаву. Іншамоўныя прозвішчы на -ін (-ын), -аў тыпу Дарвін у творны склоне ўжываюцца з канчаткам -ам: Дарвінам, Чаплінам.
! У «тарашкевіцы» сітуацыя адваротная: там канчаткі –у, –ю ўжываюцца значна часцей чым –а, –я, таму пры яе выкарыстанні прасцей запомніць, калі ўжываюцца канчаткі –а, –я, а ў астатніх выпадках ужываць –у, –ю.
Рознае
Тире, минус и дефис, или Черты русской типографики
Короткое тире
|