Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Распрацоўка канфірмацыіКанфірмацыя адміністратараў — працэдура пацверджання паўнамоцтваў самім адміністратарам па ўласным жаданні (добраахвотная канфірмацыя) ці па рашэнні супольнасці (прымусовая канфірмацыя). Добраахвотная канфірмацыя можа быць распачата самім адміністратарам. Добраахвотная канфірмацыя праводзіцца ў выглядзе апытання на ўмовах, аналагічных умовам заяўкі на статус адміністратара (на працягу двух тыдняў, з анансаваннем на форуме). Вынік падводзіцца іншымі адміністратарамі, у выпадку калі ўзровень падтрымкі апыняецца ніжэй неабходнага — назначаецца пераабранне ці прымусовая канфірмацыя. Прымусовая канфірмацыя (пераабранне) можа быць назначана ў выпадках, калі:
Прымусовая канфірмацыя таксама праводзіцца ў выглядзе апытання на ўмовах, аналагічных умовам заяўкі на статус адміністратара (на працягу двух тыдняў, з анансаваннем на форуме). Вынік падводзіцца бюракратамі, у выпадку калі ўзровень падтрымкі апыняецца ніжэй неабходнага — сцяг з удзельніка здымаецца. ЗноскіПатрэбнасць працэдуры цалкам
Аргументацыя па гэтых пунктах: 1, 4, 5) Працэдура ўтрымлівае шмат неакрэсленых тэрмінаў (істотныя, сумніўныя, мноства, парушэнні, большасьц дзеянняў), і фактычна зводзіцца да збору галасоў раз у год. Гэта аб'ектыўна паспрыяе ўтварэнню клік, росту групаўшчыны (на падабенства рускамоўнай ВП). 1, 2) Адміністратар, якому давяраецца такі вікі-вынятак, як магчымасць аднаасобнага абмежавання працы іншых удзельнікаў, павінен адпавядаць выключна этычным патрабаванням. Агаворка: этычнасць паводзін «ва ўладзе» таго, хто яшчэ не адміністратар, можа толькі быць экстрапаліраваная з папярэдняй дзейнасці, і, вядома, ёсць пытанне аказання даверу. Тут, на жаль, мала магчымая нейкая іншая працэдура надання статуса, апроч простага галасавання. 1, 2, 3) Актыўнасць удзельніка, такім чынам, сама па сабе не можа з'яўляцца падставай для прапаноўвання яму адміністратарскага статуса. Статус адміністратара гэта не ўзнагарода за «актыўнасць», і, з іншага боку, зняцце гэта не пакаранне за «неактыўнасць». Адзінымі выпадкамі, якія павінны быць повадамі для неадкладнага (прымусовага) зняцця статуса, павінны быць а) яўна неэтычныя дзеянні адміністратара ў праекце; б) уласнае жаданне адміністратара. 3) Наогул, «актыўнасць», і наогул, рэгулярная праца, не можа патрабавацца ні ад каго ў Вікіпедыі. 2,3) Збор галасоў раз у год не дае аніякай карыснай інфармацыі, калі адміністратар мае давер, і яўна недастатковы як мера зваротнай сувязі. Дадатковы статус тых ці іншых удзельнікаў не цягне ніякіх патэнцыяльных або рэальных выдаткаў для праекта, апроч патэнцыяльных неэтычных дзеянняў удзельнікаў з дадатковым статусам. 1, 2, 4, 5) Этычнасць паводзін адміністратара павінна вызначацца паводле добра акрэсленых крытэрыяў, і неадпаведнасць гэтым крытэрыям павінна аргументавацца. Галасы наогул павінны ўлічвацца толькі адносна гэтых аргументаў. Магчыма, для пытання даверу варта ўлічваць толькі наяўнасць пярэчанняў адносна аргументацыі. Але такія галасы супраць аргументаў, у сваю чаргу, павінны падмацоўвацца, і глыбіня гэтай рэкурсіі, відавочна, павінна быць абмежаваная асобным правілам. Падводзячы вынік: праз некалькі дзён, але хутчэй, не пазней за два тыдні, я думаю прапанаваць штосьці накшталт «кодэксу адносна адміністратараў», які ў асноўным будзе складацца з выкладзенай аргументацыі. Таму вітаюцца аргументы, удакладненні да выкладзенага вышэй (тут або ў размовах). Yury Tarasievich 06:18, 2 лютага 2012 (UTC) Якая павінна быць перыядычнасць канфірмацыі?Не раней чым праз год з моманту абрання ці папярэдняй канфірмацыі
Не раней чым праз два гады з моманту абрання ці папярэдняй канфірмацыіНе раней чым праз тры гады з моманту абрання ці папярэдняй канфірмацыіІншы варыянтЯкі павінен быць узровень падтрымкі для паспяховага праходжання канфірмацыі?Не меней 80% (4/5) галасоўНе меней 75% (3/4) галасоўНе меней 66% (2/3) галасоўЗвязаць з перыядычнасцюНазва працэдурыКанфірмацыяПацверджанне паўнамоцтваўВотум даверуІншыя варыянтыМо, замяніць прымусовая на "па ініцыятыве супольнасці" або "выбарчая"? --178.124.228.239 12:47, 30 студзеня 2012 (UTC) Мінімальная колькасць галасоў, неабходных для прызнання сапраўднасці працэдуры8 галасоўАбмежаванні па «яўцы выбаршчыкаў» не патрэбныяІншыя варыянтыКаментарыКаментары |
Portal di Ensiklopedia Dunia