Удзельнік:Maksim Harecki/ЧарнавікГэта старонка для чарнавікоў
Мікалай Фёдаравіч Юркоў (5 ліпеня 1936, Ляміна, Чусаўскі раён, Пермская вобласць, РСФСР — 10 траўня 2021, Дрыбін, Магілёўская вобласць, Беларусь) — аграном, эканаміст, менеджар у сферы сельскай гаспадаркі, грамадскі дзеяч. БіяграфіяМікалай Фёдаравіч Юркоў нарадзіўся ў 1936 у Пермскай вобласці РСФСР, куды сям'ю ягонага бацькі выслалі з Беларусі з вёскі Вялікія Зімовішчы Мазырскага раёна ў красавіку 1929 года. Паступіў у горна-металургічны тэхнікум у Ніжнім Тагіле, але не скончыў — быў прызваны ў Савецкую армію. Пасля таго, як сем'ям рэпрэсаваных дазволілі вярнуцца на Радзіму, вярнуўся ў Беларусь, дзе скончыў БДСГА ў 1962 са спецыяльнасцю вучоны аграном-эканаміст. З 1963 па 1973 працаваў галоўным аграномам «Племзавода Леніна» Горацкага раёна. З 1973 па 2001 — дырэктарам саўгаса, а пасля рэарганізацыі калгаса «Дрыбінскі». Пад ягоным кіраўніцтвам рэнтабельнасць вырасла да 50-70 %, гаспадарка мела прыбытак у паўтара мільёны савецкіх рублёў[1]. Уваходзіў у склад аргкамітэта, што займаўся аднаўленнем Дрыбінскага раёна, які было вырашана нанава стварыць паводле рашэння Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 снежня 1989. У адноўлены раён перасялілі жыхароў тэрыторый, забруджаных пасля Чарнобыльскай катастрофы[2]. Пасля сыходу з пасады старшыні калгаса болей за два гады працаваў у Расіі на запрашэнне было міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Васіля Севасцьянавіча Лявонава — спачатку ў Чувашыі, а потым у Ліпецкай вобласці ў якасці менеджара сельскагаспадарчых прыватных прадпрыемстваў. Вярнуўся ў Беларусь, жыў у вёсцы Мікольск Дрыбінскага раёна. Памёр 10 траўня 2021. Пахаваны ў Дрыбіне. Грамадскія і палітычныя поглядыПадтрымліваў выкарыстанне беларускай мовы, карыстаўся ёю ў сям'і і падчас публічных выступаў. У 1989 на выбарах з'езда народных дэпутатаў СССР быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, які канкураваў на ўчастку з Вячаславам Кебічам[1]. З 1993 года быў сябрам БНФ[1]. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 заявіў, што сыдзе са сваёй пасады, калі ягоны калгас прагаласуе за Лукашэнку, бо не зможа плаціць годны заробак пры сённяшняй уладзе. Неўзабаве пасля абвяшчэння вынікаў выбараў пакінуў дырэктарскую пасаду[1]. Прыватнае жыццёБыў жанаты на Галіне Дзмітрыеўне Юрковай, разам яны выгадавалі дзвюх дачок і двух сыноў. У іх было восем унукаў[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia