Удзельнік:Maksim Harecki/Чарнавік2

Гэта старонка для чарнавікоў

Улік затрат / улік выдаткаў

Бухгалтарскі ўлік
Ключавыя паняцці

БухгалтарБухгалтарскі рахунак
Галоўная бухгалтарская кніга
Абаротна-сальдавая ведамасць
Справаздачны перыяд
Уліковая палітыка
Падвойны запісПраводка
Дэбет і крэдытАктывы і пасівы
КалькуляцыяСабекошт
МСФСGAAP

Фінансавая справаздачнасць

Бухгалтарскі баланс
Справаздача аб прыбытках і стратах
Справаздача аб руху грашовых сродкаў
Справаздача аб змене капіталу
КансалідаванаяКамбінаваная

Вобласці бухгалтарскага ўліку

Улік затратФінансавы ўлікСудовая бухгалтэрыя
Улік фондаўКіраўнічы ўлікПадатковы ўлік
Бюджэтны ўлікБанкаўскі ўлік

Аўдыт
Фінансавы кантроль

Улік затрат (англ.: cost accounting) — сістэматычнае адлюстраванне, групаванне і аналіз расходаў, звязаных з вытворчай і гаспадарчай дзейнасцю арганізацыі з мэтай фармаванне поўнай і дакладнай інфармацыі пра расходы прадпрыемства для ўнутранага кіравання і знешняй справаздачнасці[1][2].

Асноўныя артыкулы затрат

Пры ўліку затрат улічваюцца наступныя віды расходаў[1][2]:

Класіфікацыя затрат

У залежнасці ад розных крытэрыяў затраты падзяляюцца на:

Прамые – адносяцца на сабекошт пэўнага віду прадукцыі, работ або паслуг (расходы сыравіны, заробак работнікаў вытворчасці і інш.)

Ускосныя – звязаны ў цэлым з вытворчай дзейнасцю (амартызацыя, арэнда, заробкі кіраўнічага персаналу).

Пераменныя – змяняюцца пры павелічэнні або памяншэнні аб'ёмаў вытворчасці (расходы матэрыялаў, заробкі работнікаў).

Умоўна-пастаянныя – аб'ёмы вытворчасці на іх амаль не ўплываюць (напрыклад, арэнда памяшкання).

Планаваныя – затраты, уключаныя ў планавы каштарыс або калькуляцыю.

Непланаваныя – затраты, звязаныя са стратамі ў працэсе гаспадарчай дзейнасці (прастоі, брак і інш).

Метады ўліку затрат

Існуе некалькі асноўных метадаў уліку затрат:

Просты — пры вытворчасці аднароднай прадукцыі або аказанні аднародных відаў паслуг.

Паперадзельны — калі вытворчасць падзяляецца на асобныя самастойныя працэсы (перадзелы).

Пазаказны — улічвае выдаткі па асобных заказах.

Нарматыўны — арганізуецца паводле галіновых рэкамендацый. Ягоная сутнасць у выяўленні адхіленняў ад нормаў і нарматываў расходаў, што дае магчымасць карэктаваць калькуляцыю фактычнага сабекошту.

Значэнне

Наяўнасць празрыстай і структураванай сістэмы ўліку затрат дазваляе вырашаць шэраг ключавых задач[1]:

Аптымізацыя — выяўленне неэфектыўных артыкулаў расходаў і прыняцце мер для іх скарачэння.

Фармаванне цаны — разлік кошту адзінкі прадукцыі або паслугі.

Кантроль — параўнанне планавых і фактычных паказчыкаў, аналіз адхіленняў і іхніх прычын.

Прагназаванне — ацэнка будучых выдаткаў і планаванне рэсурсаў на перспектыву.

У кіраўнічым уліку улік затрат дапамагае:

  • прымаць абгрунтаваныя кіраўнічыя рашэнняў;
  • знайсці спосабы павышэння рэнтабельнасці;
  • забяспечыць устойлівае развіццё бізнесу[1].

Крыніцы

  1. а б в г Ведение учета затрат предприятия | Савенко. buhgalteria-minsk.by. Праверана 12 чэрвеня 2025.
  2. а б Сокольчик, Т. П. Бухгалтерский учёт и аудит : пособие / Т. П. Сокольчич, В. Н. Градусова, Е. Г. Кобзик; под общ. ред. Т. П. Сокольчик. – Мн.: Акад.упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2009. – с. ISBN 978–985–457–898–9.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya