Удзельнік:Vasyl` Babych/Ігар Уладзіміравіч Случак
![]() І́гар Уладзі́міравіч Случа́к (9 кастрычніка 1984, в. Свяцілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык[1][2][3][4]. Балатаваўся на выбарах ў Парламент Беларусі 2012 года па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе № 34.[5] БіяграфіяУ 2004 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы тэхнікум. З 2004 па 2008 гады навучаўся на юрыдычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францішка Скарыны[6]. Спецыяльнасць — «Правазнаўства». З 2008 года навучаецца на юрыдычным факультэце Тартускага ўніверсітэта (Эстонія). Спецыяльнасць — «Правазнаўства»[7][8]. Палітычная дзейнасцьБыў даверанай асобай кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах 2007 года і парламенцкіх выбарах 2008 года. У 2010 годзе балатаваўся ў дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў[9]. На выбарах у Палату Прадстаўнікоў Беларусі 2012 года па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе № 34 набраў 4,9 % галасоў (2267 чалавек) і заняў 3 месца з чатырох кандыдатаў[10]. Справаводства па-беларуску![]() 18 ліпеня 2009 года распачаў грамадзянскую ініцыятыву «Справаводства па-беларуску!»[11], мэтай якой з'яўляецца перавод справаводства ў дзяржаўных установах і іншых установах і арганізацыях на беларускую мову, змена заканадаўства аб мовах і павышэнне статусу беларускай мовы ў Беларусі[12][13][14][15][16][17]. Ініцыятыва пралабіравала змены ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», паводле якіх абавязковым з'яўляецца паданне адказаў на звароты грамадзян на мове звароту.[18] Як працяг лабіравання заканадаўчых зменаў у кірунку павышэння статусу беларускай мовы была ініцыятыва персанальнага звароту да кожнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Парламенту Беларусі з прапановай унясення зменаў у закон «Аб мовах» (змены ў 28 артыкулаў закона)[19][20][21], а таксама ў Законы «Аб абароне правоў спажыўцоў» і «Аб рэкламе». 31 сакавіка 2010 года ініцыяваў доўгатэрміновую персанальную кампанію «Народны дэпутат», накіраваную на вырашэнне праблем гараджан у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і прававой сферы.[22] З'яўляўся сябрам грамадскага аб'яднання «Прававая Ініцыятыва»[23]. Культурніцкая дзейнасцьБыў адным з заснавальнікаў беларускамоўнага друкаванага сродку масавай інфармацыі — малатыражнай (299 асобнікаў) газеты «Гомельскія Навінкі», што выходзіць з 2007 года. У 2010—2011 з'яўляўся намеснікам старшыні Гомельскай гарадской арганізацыі Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Займаецца даследаваннем гісторыі беларускага студэнцтва Тартускага ўніверсітэта ў перыяд з 1632 па 1918 гады[24]. Асноўная тэматыка даследаванняў звязана з вывучэннем перыяду навучання ў Тартускім універсітэце Антона Луцкевіча, Усевалада Ігнатоўскага, Радаслава Астроўскага, а таксама студэнтаў Гомельшчыны[8] і беларускіх студэнцкіх арганізацый Тартускага ўніверсітэта. Як аўтар ідэі грамадзянскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску!» атрымаў прэмію «Люблю Беларусь»-2012 у намінацыі «Беларусізацыя» [25][26], а таксама заняў 3-е месца на Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!-2012 у намінацыі «Грамадсказначныя праекты».[27][28]
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia